Шляхам жыцьця (1913)/I/Рвіся думка!..

Паляці, мая мысль… Рвіся, думка!..
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
За свабоду сваю…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Рвіся, думка!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Рвіся, думка!..

Покі старасьць неўдалая
Костак з ног не вале,
Рвіся, думка маладая,
Туды, выжэй, далей!
К таей праўдзе ненапраснай:
К шчасьцю і свабодзе;
Рвіся, покі будзе ясна,
Покі будзе годзе!
Гарапашна, непрасьветна
І ў душы, і ў хаце,
Стане горэй непрыветна,
Калі будзем спаці.
Дык жывуча, скокам-бокам,
Покі сэрцэ точыш,
Рвіся, думка, ненарокам,—
Нойдзеш, чаго хочэш!
Рвіся! рвіся! дый старайся
Нуду адалеці,
Заглушыцца не давайся
Ні за што на сьвеці.