Шляхам жыцьця (1913)/I/С кутка жаданняў

Суды С кутка жаданняў
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Для зямлі прадзедаў маіх…
Іншыя публікацыі гэтага твора: З кутка жаданьняў.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




С кутка жаданняў.

С цэлым народам гутарку весьці,
Сэрца мільёнаў патслухаць біцьця—
Гэткай шукаю цэлы век чэсьці,
Гэта адно мне патпорай жыцьця.
Песьню стварыці ясну, як неба,
Ў кожнай з ёй хаці быць мілым гасьцём—
Гэтакіх толькі скарбаў мне трэба,
Гэткім я толькі жыву пачуцьцём.
Што не загубюць крыўды жывую
Душу народа, што ўстане са сну—
Гэткай надзеяй толькі жыву я,
Гэткую толькі чэкаю вясну.
К яснаму сонцу с цьмы, з беспрасьвецьця,
К славе з безслаўя ўсім нашым людзям—
Гэткай шукаю сьцежкі на сьвеце,
Гэткаму богу і душу аддам.
За лепшу долю роднаго краю,
За сваіх брацьцеў ў сьвятой барацьбе—
Гэтакай толькі сьмерці жадаю,
Памяткі гэткай чэкаю сабе.