Для зямлі прадзедаў маіх…
Я табе, зямля мая прадзедаў маіх,
Не патраплю нічога жалець на сьвеце;
На сьвет цэлы гатоў твой прыгон апеці
І ўзнясьці пасад на магілішчах тваіх.
Я цябе душой рад-бы сваей сагрэці
І карону сьплесьці з сонца, зор залатых,—
На цябе карону ўзлажыць, каб хоць на міг
Заясьнела ты ў цяжка дабытым цвеце.
За цябе загінуць гатоў я ў барацьбе
С крыўдай тэй, што цярпіш ад людзей і Бога,
Ад чужынца і ад сына свайго сьляпога… Буду ў вечнай мучыцца жальбе і кляцьбе…
І за гэта, толькі прашу, малю цябе:
Не гані ты мяне ад свайго парога.
|