Шляхам жыцьця (1913)/I/Холадна…

У чужой старане Холадна…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Мая доля
Іншыя публікацыі гэтага твора: Холадна…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Холадна…

Холадна, холадна ў хатцэ маей:
Лёгка на век загавеці;
Сыплюцца сьлёзы, як іскры, з вачэй;
Божэ! як жутка на сьвеці!

Голасна будзючы сонну глушу,
Віхры зусюль завываюць;
Думка за думкаю лезе ў душу,
Сэрцэ нудою сьціскаюць.

Нейкім туманам усё заплыло;
Глуха!.. Ні сілы, ні гарту…
Ўсё пражыванае прахам ішло,
Ўсё, што йдзе, думаць не варта.

З нейкім пракляцьцем прыходзім на сьвет.
З нейкім на той сьвет сыходзім;
Потам, крывёю век сьцеліцца сьлед,
Песьню змучэння заводзім.

Ступіш… і гадзіны ўюцца ля ног,
Крыкнеш… ня чуюць камення;
Рукі працягнеш ты, повен трывог…
Ласкі не знаюць палення.