Шляхам жыцьця (1913)/I/Як спытаюцца нас…

Брату Як спытаюцца нас…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Дзе вы?..
Іншыя публікацыі гэтага твора: Як спытаюцца нас.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Як спытаюцца нас.

Прыдуць людзі з Усходу,
Прыдуць с Захаду людзі
І спытаюцца нас:
Скуль, якога вы роду?
Дзе земля ваша будзе,
Дзе айчызна у вас?..
Мы ля плота, пад плотам
Паглядзім, пашукаем,
Які даць тут атказ,
І аткажэм: Э, што там…
Мусіць бабскім звычаем
Зьбегла ў прочкі на час.