Шляхам жыцьця (1913)/II/Ў вечным боры…

Воўкалак Ў вечным боры…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Хохлік
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ў вечным боры…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ў вечным боры…

Ў вечным боры цемнатворы
Скачуць, плачуць, веселяцца;
Жнуць, зьбіраюць дзіво-жніво
У сонным полі, ў горкай долі.
Ночай ходзюць, днём заводзюць,
Творуць, моруць ясногляды;
Веюць, сеюць плесьні ў песьні
На палаці ў кволай хаці.
Як начніцы-чэрналіцы,
Скрыпам, шыпам маладзяцца:
— Кінем, плюнем чары-мары
На паляны нечэпаны;
Над курганам незабраным
Скруты-путы разасьцелем,
Сном-травою станем, глянем
На неўлады, на пасады…
С Чорным Богам прад парогам
Сталі ў хвалі, як кароны,
І пануюць—скачуць, плачуць
Цемнатворы ў вечным боры.