Шляхам жыцьця (1913)/II/Запушчэны палац

Ноч за ночкай… Запушчэны палац
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Палац
Іншыя публікацыі гэтага твора: Запушчаны палац.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Запушчэны палац.

Твой кволы валадар, забыўшыся навук
Вялічыны Зыгмунтавай і лет цярпення,
«Раздзел» узаканяе ў загранічным цені
І лічэ, колькі дома кінаў хвоек штук…

А дома, роскашы і працы многіх рук,
Папас магнацкіх перацвіўшых пакаленняў,
Стаіш,—і цэгла валіцца з гнілых скляпенняў,
І ў шчэліне гняздо ўе ўслужлівы павук,

Жывёлу гоне ў парк галодны «сэрвітут»,
Ля сьцен цянюе забабон із лета ў лета:
Нячысьцік з ведзьмамі гуляе ў пустцэ гэтай.

Так зністажэньне ў кожын гзымс паўзе і кут
І зубы скаліць: «моц мая і право тут!
На ўход жыцьця сюды ўжо я кладу тут «Veto».