Шляхам жыцьця (1913)/II/З летніх малюнкаў

Сёмуха З летніх малюнкаў
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Летняя раса
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зь летніх малюнкаў.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З летніх малюнкаў.

Коціцца, ўецца далінкай крыніца,
Бьецца, плюскочэ ў каменнях вадзіца,
Далей плыве і плюскочэ.
Белымі грудкамі лёгшы на траўцы,
Хочэ дзяўчынка к вадзіцы дастацца,
Губкамі чэрпнуці хочэ;
Вольха лісткамі ёй шыю шчакочэ,
Плюскатам рэчка сьмяецца у вочы,
Сонейко ўсіх абнімае.
Сонейко, рэчка, вольха, дзяўчына
Думцы ўсьмехаюцца соладка, дзіўна,
Думка іх шчыра вітае…