Шляхам жыцьця (1913)/II/Паводка

Тае сьнег… Паводка
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
З песень аб вясьне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Паводка (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Паводка.

Крэпкі, магучы аковы зімовые—
Льдзяные брылы на захад і ўсход.
Бліснула сонцэ, сонцэ вясно́вае—
Топіцца гурбіна, топіцца лёд!
З грохатам, з лоскатам крыга за крыгаю
Прэцца, нясецца ў незнаную даль;
Хваля за хвалею коціцца, мігае,
Ломе прашкоды, як молатам сталь.
Дарма запорыну людзі бяздольные
Выбегуць ставіці сіле такой:
Скрышэ паводка ўсесільная, вольная,
Скрышэ і пойдзе сваей пуціно́й!
Эх, ты, разводзейка! Эх, ты, бурлівае!
Ты аднаўляеш, купаеш зямлю;
Вынясі-ж, вынясі хваляй жычліваю
К лепшаму шчасьцю людзкую сямью!