Шляхам жыцьця (1913)/II/Па межах родных…

Я люблю Па межах родных…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Мой край
Іншыя публікацыі гэтага твора: Па межах родных і разорах…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




II. Па межах родных…

Па межах родных і разорах,
Пад небам зводна-неспагадным,
Спакоем воджэны век здрадным,
Сную, і нейкі са мной шорах.

Са мной, за мною ў сьлед сум-вораг
С глухім нашэптам непрынадным:—
Як ты ня хочэш быць праглядным—
Сягоньня ўсё тут—як і ўчора-ж!

Усё жыве тым самым богам,—
Так сама шумнае прадвесьне
Усей ня зводзе з гонеў плесьні…

Араты ўсход нясе адлогам:—
Курган чапаючы нарогам,
Ня ўспомне прадзедавай песьні.