Шляхам жыцьця (1913)/I/Я люблю

На вялікім сьвеце… Я люблю
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Па межах родных…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я люблю (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я люблю…

Я люблю ўсходы нашых палеткаў,
І спавітые ў зелень лугі,
І шум бору пануры, глухі,
І шэптанне крынічнае ў летку…
Я люблю упрыгожэну ў мхі
Нашу вёску—сваей крыўды сьведку,
Свой народ—гэту зьвяўшую кветку,
Цэлы край—родны мне й дарагі.
Я люблю ясны вочы і грудзі
І стан гібкі дзяўчыны-красы;
Аб ей брэджу на яве і ў сьне.
Я люблю і заву, бы ў нялюдзьдзі—
Чуюць кліч мой сухіе лясы,
Кліч: Хто-ж любіць, хто любіць мяне?