Шляхам жыцьця (1913)/II/Чорны Бог

Хохлік Чорны Бог
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Ноч за ночкай…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чорны Бог.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Чорны Бог.

У караўніцах амшалых
З галавы до ног,
З дзікіх багнаў, перэвалаў
Выбрыў Чорны Бог.
Вызваў пошусьці, начніцы,
Цемрай зазіяў;
Тушыць новые мглавіцы,
Тушыць новы зьяў.
Ногці смольлю разлапушыў,
Ногці—верады,
З гікам пудлівые душы
Гоніць дзе, куды.
Цемравіца, суталока
Зверзлася ў вадно,
Лезе звага, ненарока
Ўсё на дно, на дно.
С каршунамі, с курганамі
Занялася прыць,—
Чорны Бог заняўся пламям,
Чорны Бог гарыць.
Паланейся, развугляйся,
Зьмейны Чорны Бог,—
Ты йшчэ з Белым не зраўняўся,
Ты яго ня змог!..