Шляхам жыцьця (1913)/III/Абнімі ты мяне, маладая…

Да дзяўчынкі * * * «Абнімі ты мяне, маладая…»
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Перад ночкай…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Абнімі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Абнімі ты мяне, маладая,
Абніманнем гарачым, агністым,
Дый памчымся ад края да края
Вольнай думкай па сьвеце цярністым.
Ў дзень вясёлы мы сонцэм пякучым
Заіскрымся ў нябесным прасторы,
З ветрам сокалам душы заручым,
Ў пушчу-лес упляцём загаворы.
Ў ночы сумнаю зоркаю глянем
На сады, на амшалые хаты;
Чары-сон навядзём заклінаннем,
Вышлем росы брылянтные ў сваты.
Узалоцімся ў сьветлые сьлёзы,
Ў сьлёзы-іскры забраных загонаў;
Сьнегам-пухам зардзімся ў марозы,
Ў летку кветкай зайграем чырвонай.
Адну песьню дзень, ночка хай грае
Нам сіротам на сьвеце цярністым…
Абнімі ты мяне, маладая,
Абніманнем гарачым, агністым.