Шляхам жыцьця (1913)/III/Дзяўчынка і вянок

Як у повесьці Дзяўчынка і вянок
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Ястрэб
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзяўчынка і вянок.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дзяўчынка і вянок.

Сонцэ ўтульна пагледало,
Птушкі пелі на ўсе тоны;
Кветкі дзе́ўчынка зрывала
Ля дубровы, ля зялёнай:
Заплетала у вяночэк,
Прымерала на галоўцэ;
Радасьць біла з яе вочэк:
Ей спрыялі кветкі, сонцэ.
Чуць вяночэк не гатовы—
Не хватала аднэй кветкі…
Вышоў хлопец с тэй дубровы,
Хлопец пекны, стройны гэткі.
У дваёчку ўжо шукаюць
Кветкі ў буйнай сенажаці,
Толькі, дзе найці, не знаюць…
Сталі, ў вочы загледаці.
Так хадзілі ўсё далінкай;
Сонцэ з імі ў сьлед хадзіло,
Аж вяночэк свой дзяўчынка
Недзе ў лузе загубіла.
Клопат… Бедная не знае,
Ці ей плакаць, ці сьмеяцца?
Кветкі ў прочках,—хлопца мае…
Надало-ж так паменяцца!
Ходзе, траўкі не зачэпе…
За вянок—дзяцюк прыгожы;
А што горэй? а што лепей?
Бабка на́-двае варожэ.