Шляхам жыцьця (1913)/III/Ты прыдзі…

Доўгажданная Ты прыдзі…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Над рэкою ў спакою…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ты прыйдзі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ты прыдзі…

Ты прыдзі ка мне вясною,
Кветкаю прыдзі;
Зацьвіці красой са мною,
Думку разбудзі…

Ты прыдзі ка мне у летку,
Коласам прыдзі;
Песьняй жніўнай на палетку
Думку саладзі…

Ты прыдзі ка мне зімою
Сонейкам прыдзі;
Даўнай казкай залатою
Думку абудзі…

Ты прыдзі ка мне у восень,
Зоркаю прыдзі;
Ў сьвет далёкі с шумам сосен
Думку павядзі…

Ты прыдзі і на магілкі,
Кветкаю прыдзі;
Белай ручкай клён няхілкі
Шчыра пасадзі…
..........
Ты прыдзі…