Шляхам жыцьця (1913)/IV/Над ніваю ў непагоду/Постаць незжатая…

Песьня жнеяў Над ніваю ў непагоду 1.
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Над ніваю ў непагоду 2.
Іншыя публікацыі гэтага твора: Над ніваю ў непагоду

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Над ніваю ў непагоду.

1.

Постаць незжатая слотамі гноіцца,
Птушкай цярэбіцца, ветрам малоціцца,
Колас сагнуўся, зьмешаўся з гразёй;
Зжатые снопікі ў мэтлях валяюцца,
Віхрам зрываюцца, зерне зрастаецца…
Як-жэ ты, шнур наш, глядзіш сіратой!

Столькі і працы, і поту загнанымі
Ўложэна ў ніву скупую селянамі,
Столькі пашло уздыхання, мальбы!
Гляньце—ўсё нішчыцца злой непагодаю,
Небо не зжаліцца над зямлі ўродаю,
Небо ня чуе ні скарг, ні кляцьбы,

Сэрцэ забытых крывёй абліваецца,
Доля нешчаснаго ў полі бадзяецца,
Рады з нікуль не відаць і нічуць;
Думы ўзьнімаюцца, думы маркотные:
Што бедакі, хлебаробы гаротные
Холадам, голадам зімнім пачнуць?

Белай пялёнкаю сьнег разлегаецца,
З гікам мяцеліца дзіка ўздымаецца,
Ў сьцены бязлітасна валіць мароз…
Дзе тут схаваціся, дзе прытуліціся?
Дзе на кусок хлеба ў стужу разжыціся?
Божэ!.. а сьлёз тых, о сколькі тых сьлёз!..