Шляхам жыцьця (1913)/IV/С песень беззямельнаго/Растапілісь гурбы…

С песень беззямельнаго 3. С песень беззямельнаго 4.
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
С песень беззямельнаго 5.
Іншыя публікацыі гэтага твора: З песень беззямельнага

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




4.

Растапілісь гурбы
Зачарнелі скібы,—
Гайда, беззямельнік!
Пашукай сялібы!
Шмат зямлі на сьвеце,
Шмат на сьвеце хатак,—
Толькі беззямельных
Мінуў гэты датак…
Скідае куточэк,
Азерняціць поле,—
Бач, пагналі далей,
Гоняць без патолі!
Пхнецца беззямельнік,
Стогне, уздыхае;—
Патпекае сонцэ,
Дожджык палівае.
Вецярок калышэ,
Як галінку тую,
Песеньку заводзе,
Як жыцьцё, старую…
Не ўздыхай, мой родны!
Нойдзеш,—прыдзе сьвята:
Слаўным, роўным станеш
З бедным і багатым!
С чатырох дылёвак
Будзеш мець мясьціну;
На век вечны поля
Роўна тры аршыны.
Ляжэш там, заляжэш,
Бедачок сермяжны,
У дзянькі і ночкі
Ціха і паважна…
А цяпер, сягоньня,
Па лясох, па скібах
Гайда, беззямельнік,
Пашукай сялібы!