Шляхам жыцьця (1913)/V/І. Буйніцкому

Памяці Мар’і Конопніцкай І. Буйніцкому
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Памяці Шэвчэнкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ігнату Буйніцкаму.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




І. Буйніцкому.

Важна рэй Ігнат Буйніцкі
Ў танцах нашых водзіць,
Аж здаецца усё чыста
Хадыром з ім ходзіць.
Калі пусьціцца скакаці,—
Ажно сэрцэ скачэ;
Лепшых танцаў і ўвесь Піцер
Бадай што не бачыў.
Ці Мяцеліца, ці Юрка,
Мельнік, ці Антошка,
Ўсё ў яго зыходзе гладка,
Ня змыліць ні трошка.
Пад дуду і пад цымбалы
Топне прысьпевае…
Сьцеражыцеся ўсе людзі:
Беларус гуляе!
Не ўнімайся-ж і скачы нам,
Покі сілы хваце,
Мо пачнуць і думкі нашы
Весялей скакаці!