Шляхам жыцьця (1913)/V/Патсекайце тое дрэва…

Наша песьня * * * «Патсекайце тое дрэва…»
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Папросту
Іншыя публікацыі гэтага твора: Падсякайце тое дрэва…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Патсекайце тое дрэва,
Што ў корні ўсыхае;
Не ўважайце таго сэрца,
Што жалю не мае.
Страшце птушку, праз якую
Свойская загіне;
Забывайце песьню, што вам
Вораг ваш накіне
Ой, гадуйце, падлівайце
Гай жывы, зялёны;
Сэрцу добраму давайце
Добрые паклоны.
Паважайце тую птушку,
Што крыўды ня робе;
Не чурайцесь роднай песьні
Ў шчасьці і ў жало́бе.