Шляхам жыцьця (1913)/VI/Асёл і навука

Два мужыкі і глушэц Асёл і навука
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Ігнат і пьяўкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Асёл і навука.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Асёл і навука.

Байка.

Аслова невуцтва не раз
Служыла дурням за паказ;—
Дык вось нарэшце узялі
Асла ў навуку аддалі.
І сталі ўчыць яго чытаць,—
Вучылі нават і пісаць.
Асёл так шчыра ўчыцца ўмеў,
Што кніжкі ўсе, як сена, зьеў
І столькі ў гэтым скарыстаў,
Што горш убоістым ён стаў!..


Людзям ёсць тут такі прымер,
(Ёсць людзі на быдля манер):
Хоць колькі ні вучы асла,
Аслом ён будзе да канца!.