Лет шмат
Таму назад
Ігнат
Гарачынёй, здаецца,
Купаўся ў рэчцэ
І, як на грэх,
(Бадай што заец,
Паганец, Сьцежку перабег),
— К аднэй з дзьвух ног
Прынадзіў пьявак трох.
Прыліплі, цягнуць, як мага́,
Аж сохне, корчыцца нага.
Беда! Ўжо кінуўся і сяк і так,
Заціснуўшы кулак,
Да іхняй скуры небарак,—
Яны-ж каб дбалі:
Смокчуць далей!..
— «Э, годзе, кіньце ўжо даіць, сястрыцы,
«Ці-ж мала вам сваей вадзіцы?—
«І сьмех, і грэх, і стыд, скажу я,
«Смактаці кроў чужую!»—
Так ім навучна ён талкуе,
І ў той-жэ час,
(Ня першы пьяўкам, відна, раз),
Пачуў атказ;
— «Мае суседкі вінаваты»,—
Кіўнула з іх адна Ігнату,
Як ёсьць уся ў бліскучых латах,
І пацягнула цёплы смок,
Аж колька ў крук згібала бок.
— «Ня мне, а гэным дзьвём крывёй
«Жыць хочэцца чужой»—
Пачуў ён ад другой
Таўстой, таўстой,
Ды сёрб ад першаго ямчэй
Даць мусіў з жыліны сваей.
— «Я? я так толькі з дабраты,
А вось да тых вазьміся ты!»—
С чароду трэцяя хлюснула,
Найболей кемкаго агулу,
І смагла, смагла смактанула…
Што далей там было,
Да байкі не дашло.
Піяўкі-ж, (ой, чорт недзе рад!), Хоць дней зышло—праходзіць шмат,
Жывуць як бы ні ў чым,—
А толькі, як даць раду ім,
Варожэ ўсё Ігнат!..
|