Штурм (1930)/Вершы/Маланьня

Ударніца Маланьня
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1930 год
Зьняволенай жанчыне Захаду
Іншыя публікацыі гэтага твора: Маланьня (Лявонны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАЛАНЬНЯ

За акном — завея.
На сасьне
ад шчаўкоў марозу
стыне вецьце.
Але ў гэтую завею,
ў сіні сьнег,
Трэба быць на сходзе
ў сельсавеце.

Пачакаць,
каб сьнег крыху прайшоў?
Дык мо‘ прыдзецца чакаць
ажно да раньня…
Не,
Хай бачыць ночка кажушок
і хусьцінку шэрую Маланьні…

Вецер-злодзей
шарыць па ральлі.
з-за куту
паглядае ў стаўні,
Сёньня лекцыю: —
„Жанчына й новы шлюб“
прачытае ўвечары настаўнік.
За акном — завеі.
Сіні сьнег…
Твару месіка
адразу ня прыкмеціш,
У Маланьні думкі
аб вясьне,
І пра новы быт —
на цэлым сьвеце!…