Штурм (1930)/Вершы/Ударніца

Тая восень Ударніца
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1930 год
Маланьня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ударніца (Лявонны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УДАРНІЦА

У мяне
ня слоў прыгожых гарнец
Аднатуе сёньня сакавік,
Слухайце пра лепшую
з ударніц
Фабрыкі папернай „Бальшавік“.
Домна Струкава
працуе ўнізе,
У анучным,
скрозь жаночым, цэху.
Аддаецца многасільны
дызэль
Ледзь улоўным
і рытмічным рэхам…
Пыл і пах —
і кволы вэнтылятар
Прадувае
просьценькі варштат,
Дома — дзеці
і клапот багата,
Часам працы Домны
муж ня рад…
Але першай
з першых дэлегатак,
Зубы сьцяўшы
на сямейны лад,
Яна мосьціць
сёньняшнюю гатку,
каб сьпяваў
па-новаму варштат!
Каб рулонаў тоны
былі моцны,
Калі дзень —
ударнасьцю іржэ,
каб ня псулі
розныя „суроцы“
Філігран
ці тонкаю „Вэржэ!“
Домна знае,
што цяпер — упартасьць,
Рук натуга
і запал сардэц.
За работай час
ня мае жартаў,
А рабоце
ня прышоў канец!
І няхай там
неба сіні фартух
накрывае топак
моцны жар.
Домна Струкава
ідзе ад старту
Нашых лепшых мэт,
калісьці — мар,
Час пабед
і зрухаў вялізарных,
Як ня скласьці
сьветлы гімн яму?!
— Шырся, крок
сягоньняшніх ударніц.
Цэлых зьменаў,
фабрык і комун!
Палыном сьсівелым —
лёс гаротны,
Не ўскладзеш
на сьвята наша цень,
Разам з міліёнамі работніц
Прывітаю я жаночы дзень!