Шыпшына (1927)/III/Запалілі агні

Ты расла Запалілі агні
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1927 год
Я часта думаю
Іншыя публікацыі гэтага твора: Запалілі агні.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАПАЛІЛІ АГНІ

Запалілі агні, пасьцілаецца сьцень,
пасьцілаецца сьцень на асфальты.
Зазьвінела рояль, звон калышацца дзесь,
звон калышацца дзесь, быццам хвалі.

Пападае у вір і зьнікае акорд,
і зьнікае акорд, быццам мары,
толькі горад шуміць пад усьмешкамі зор,
пад усьмешкамі зор — чыстых чараў.

Ты выходзіш тады, сустракаеш свой дзень,
сустракаеш свой дзень ты увечар.
Запалілі агні, пасьцілаецца сьцень,
пасьцілаецца сьцень чалавечы.

21-IV—27 г.
Менск