Вяне усьмешка Не маўчы
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1927 год
Спаткаем вясну
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не маўчы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЕ МАЎЧЫ

Не маўчы — засьпявай хоць „Каліну“,
не зважай на яе ты міноры:
у журлівых тугі пераборах
выпей жальбу, мая ты дзяўчына!

Не маўчы — моўчкі сэрца ные,
і ня плач — сьлёзы гора змываюць,
але разам, бы жвір, тыя хвалі,
прыгажосьць тваю ясную змыюць.

Будзеш плакаць — затуманяцца вочы,
васільковы зьліняе блакіт,
будзеш, зорка мая, галасіць —
чуў я скаргі ня раз і ня двойчы.

Толькі ў песьні, мая ты дзяўчына,
захлынецца і жальба і гора,
загарацца зноў вочы, як зоры, —
не маўчы — засьпявай хоць „Каліну“.

3-VI—1926 г.
Менск