Шыпшына (1927)/III/Ня думаў ніколі

М. Лужаніну Ня думаў ніколі
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1927 год
Вочы сінія
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ня думаў ніколі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Oczy — a w oczach i straszno i miękko,
Oczy — niedobr, aksamitne, duże.
Władysław Broniewski.


III

НЯ ДУМАЎ НІКОЛІ

Ня думаў ніколі, што вочы прадоньне,
хоць гляне яна маладая:
казаў што учора, ня выкажу сёньня —
бо сёньня ёй песьні складаю.

Прайшла, толькі строі далёка шасьцяць,
усьмешку на вуснах стаіла,
а гэта усьмешка, усьмешка жыцьця —
чароўная дзікая сіла.

Ці зірк, а ці зоры упалі на ніз,
саткалі узор бавальніцай?
Глядзець, ці упасьці з радасьцю ніц —
прыгожасьці тэй пакланіцца.

Ці хмары, ці косы, ці можа туман
над рэчкаю ветры гайдаюць?
Казаў ‘шчэ учора, што любай няма, —
сягоньня ёй песьні складаю —
ня думаў ніколі, што вочы прадоньне.

25-XI—26 г.
Менск