Што сказаць Ты вясна
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1927 год
Зашалясьцела
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вясна (Ты вясна — маладая красуня…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТЫ ВЯСНА

Ты вясна — маладая красуня,
хіба я не такі малады?
Сэрца радасьцю ціхай красуе,
а у цьвеце красуюць сады.

Зелянеюць на сонцы узгоркі
і сіней за нябёсы рака.
Ой, дзяўчаткі мае комсамолкі,
выйдзем разам вясну сустракаць.

Засьпявайце вясновую песьню,
я вам буду і сам падпяваць.
Сонца косы шаўковыя песьціць,
на узьмежку ўзыходзіць трава.

Ты вясна — маладая красуня,
прыгажэй за усіх за дзяўчат:
галава буйным цьветам красуе,
зацьвілі васількі у вачах.

Вясна 1926 г.
Менск