Я хачу няшмат чаго…

Я хачу няшмат чаго…
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1927

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я хачу няшмат чаго —
Суму, каб разьвеяцца,
Ды таго, гарачага,
Што ў вачах сінее так.
Я хачу, каб — першае —
Сэрца білась песьняю,
Каб працоўных вершамі
Захапіла, ўзьвесьніла…
Я хачу — і будзе мо —
Каб паменей холаду,
Каб жыцьцё у грудзі нам
Улівала моладасьць.
Я хачу, каб век малы
Скончыць перамогаю,
Без пакуты, зьдзекваньня
Йсьці сваёй дарогаю.
Я хачу ня згубы,
Толькі крыху радасьці,
Ды каб тая, любая,
Да пары ня здрадзіла!..