Комсамольскія вершы (1930)/Я хачу ня шмат чаго

Па дарозе… ⁂ Я хачу ня шмат чаго
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1930 год
⁂ Ён прышоў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я хачу няшмат чаго…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Я хачу ня шмат чаго —
Суму каб разьвеяцца,
Ды таго, гарачага,
Што ў вачох сінее так.

Я хачу, каб першае
Сэрца біла песьняю,
Каб працоўных вершамі
Захапіла, ўзьвесьніла…

Я хачу — і будзе, мо‘ —
Каб паменей холаду,
Каб жыцьцё у грудзі нам
Улівала моладасьць.

Я хачу каб век малы
Скончыць перамогаю,
Без пакуты, зьдзекваньня
Йсьці сваёй дарогаю.

Я хачу ня згубы,
Толькі крыху радасьці
Ды каб тая, любая,
Да пары ня здрадзіла!..