Biełarus (1913)/1914/52/Prydatak/кірыліца

Мова
Прамова
Аўтар: Андрэй Зязюля
24 сьнежня 1914 году
лацінка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




MOBA

гаворана Кс. А. Астрамовічам 26 ліст. 1914 г. у дварэ Кухціцы Ігумен. пав. Мін. г. на паховінах Я. С. М. Радзівілла.

Браты мілыя!

Сьмерць ёсць карай за грэх первародны, за той пералом права Божаго прабацькоў нашых Адама і Эвы. Кожын чалавек дзеля таго ўміраць мусіць. Страшна і прыкра глядзець на старога, што дажыў веку, але куды страшней і смутней відзіць сьмерць маладога, поўнаго сіл і жару жыцьцёваго, поўнаго сьветлых думак і добрых замераў у будучыне.

Такі вось абраз мы бачым сягоньня. Стаім мы пры дамавіне с целам нябошчыка Яго Сьветласьці князя Мікалая, катораму куля ўражая вырвала маладое жыцьцё, разлучыла з сямьёй, раднёй, з людзьмі, каторых нябощык любіў усей душой і сэрцам.

Як без пары сярпом падрэзаны колас паў ён у расцьвеце жыцьця, паў як вялікі багатыр-ваяка, як добры грамадзянін, як верны сын свайго краю і бацькаўщыны, як праўдзівы каталік ў абароне веры і праўды.

Нябощык Князь радзіўся 4 ліпня 1880 году. Вучыўся спачатку ў школах Іезуітаў, а посля ў Пазеўскім корпусе ў Петраградзе.

Як праўдзівы Князь-ваяка, патомак слаўных сваіх прэдкаў-князёў Літоўска-Беларускіх — чуў у сабе ваяўнічы дух і кроў іх, што жывой і бурнай крыніцай біла ў яго жылах; ня мог здаволіцца жыцьцём ціхім, гаспадарскім. Жаркая душа яго жадала чагось большаго, выжшэйшаго, слаўнаго, а сільная далонь яго рвалася да шаблі.

Малады князь упадабаў жыцьцё ваеннае. Калі разгарэлася вайна Англічан з Бурамі, Князь Мікола, як 16 летні юнак уступае да войска Англіцкаго і там гартуіцца ў жару бітвы, адзначаіцца нязломнай, стальной адвагай жаўнерскай. Нагараджаюць яго рангай капітана і ардэрамі.

Вярнуўшыся ў край свой, каб атпачыць і ахлынуць ад грому баёваго і скаштаваць ціхога жыцьця ў радзімай старонцэ — нядоўга цешыцца жыцьцём сямейным у хаце. Праз год неколькі посьля Бурскай вайны падымаіцца бура на ўсходзе — Вайна Расеі з Японіяй. Як нязмораны багатыр-ваяка малады Князь уступае ў рады войска расейскаго і бьецца з японцамі пры аброне крэпасьці Порт-Артура.

У цяжкай хвілі асады Князь здабываіцца на чын дзіўнай адвагі. У кітайскай „джонце“ (маленкім чоўні) пераадзеты па кітайску пераплывае нізамечаны міжы японскімі караблямі і прывозіць важныя весьці Курапаткіну, а ўзяўшы ад яго ліст да Стэссэля ізноў так сама варочаіцца щасьліва ў Порт-Артур. За гэты сьмелы багатырскі чын Цар награджае Князя ардэрам сьвятога Валадзімера і прызводзіць ў капітаны.

Посьля ў вайне Балканскіх славян с Туркамі, верны свайму прызваньню ўступае Князь Мікола ў Баўгарскае войска і там, як праўдзівы славянін бьецца за права і свабоду славянаў. Там так сама адзначаіцца багатырствам і дастае нагароду і пахвалу ад караля Баўгарскаго. Змірыўшыся с туркамі, калі Баўгарыя пачала вяваць з Сербіяй і Грэціяй ён верны Баўгарам ідзе на новы агонь і бьецца с грэкамі

Урэшце ўзрываіцца страшная Эўрапэйская бура — цяперашняя вайна немцаў і аўстрыякаў з Сэрбіяй, Англіяй, Франціяй і Расеяй. Князь пад той час, калі немцы абяўляюць вайну, знаходзіўся за граніцай, як раз у Нямеччыне па дарозе з Франціі.

Як верны сын свайго краю і бацькаўщыны, варачаіцца Князь назад у Францію, адтуль — у Англію і праз Швэцыю і Фінскую зямлю прыежджае ў Расею і тут з аружжэм у крэпкай руцце пасьпешае на поля бітвы і кладзе галаву сваю, як багатыр мучанік ў абароне ўсяго славянства. Паслушны прыказу свайго начальства с трыма аскадронамі ўстрымаць наступ многа раз большай нямецкай сілы — кідаіцца ў атаку і гіне ад кулі.

Але нябощык Князь быў ня толькі добрым ваякам. Ён быў разумным грамадзянінам. Гаспадарачы ў свабодным ад вайны часе ў сваім маёнтку ён зрабіў многа уляпшэньняў і паставіў яго на даходным ступені. На полі, на лузе і ў лясох пакінаў сляды сваей разумнай, стараннай працы. Шмат заработку і хлеба даў бедным людзям, каторых шанаваў і любіў щыра. Дбаў для іх і аб хлеб духоўны, будаваў касьцёлы і школы. У памяці простаго люду на век астанецца заслуга нябощыка Князя.

Ён любіў і простую, беларускую мову і прычыніўся да яе пад, ему і да адраджэньня беларускаго народу. Прычыніўся і да карысьці агульнай грамадзянства, бо правёў да Жарновак жалезную дарогу — ветку, каторая дала лягчэйшы спосаб зносінаў людзей адных з другімі і прыгарнула соткі людзей бязпрытомных.

Урэшце нябощык Князь быў добрым панам і верным сынам каталіцкаго Касьцёла.

Жывучы часта ў сваім дварэ, ён стараўся асаладзіць горкую долю парабка. Ні папускаў яго ў абіду. Калі хто зьвертаўся да яго са скаргай, зараз-же сам разглядаў справу і спраўджываў, ці ня было крыўды і выдаваў суд справядлівы. А пільная і щырая праца гаротнаго люду ніколі не абыходз лася без ласкі Князявай.

Што нябощык быў добрым панам — сьветчыць апошняя прыслуга яго падданых, каторыя на плячах ўласных несьлі цела свайго добраго і справедліваго Князя праз 8 блізка вёрст.

Як сын праўдзівы Касьцёла сьвятога ў свабодных ад войнаў хвілях выпаўняў абавязкі рэлігійныя, ні шкадаваў грошай на добрыя мэты, як будоўка прыбыткаў Божых, прытулкі для ўбогіх і т. д

Як кожны з нас быў грэшным, але атпакутаваў за грахі свае — крывёй сваей уласнай змыў іх і пашоў да Цара Нябеснаго атрымаць карону вечнаго шчасьця, якому ўжо канца і меры ня будзе.

Браты дарагія!

Сьмерць Князя — гэта вялікая страта для ўдавы Княгіні. Гэта страта ўсіх людзей дваровых і ўсяго белрускаго народу. У асобе нябощыка Князя беларусы трацяць щырага абаронцу справы іх адраджэньня, трацяць яго ў тым часе, калі займаіцца зара новаго лепшаго жыцьця, калі заглядае слонца і ў іх ваконца.

Цяжкая туга і сум агартае кожнаго з нас пры мысьлі, што трэба разстацца з Князям Міколай.

За хвілю цела яго будзе аддадзено зямліцы. Развітайціся-ж з ім у час апошні. Рабіў ён Вам добра і вы яму будзьця за тое адплатнымі. Ні забывайця сягоньня і заўсёды аб ім у сваіх малітвах. Помніця, што сягоньня хаваім Князя, а заўтра пахаваюць мо‘ кагоколяк і з нас. Вось бярыма прыклад ад нябощыка. Нікога ня крыўдзьма, ні чапайма без пытаньня нічога чужога, ні бажымася, ня прысягайма фалшыва.

Пільнуймася прыказаў Божых. Жывіма па праўдзе, выпаўняйма щыра і сумленна свае абавязкі любіма Бога і бліжняго, a напэўна і мы дачакаім умерці па хрысьціянску. „Щасьлівыя, што ў Богу уміраюць. Амэн.