Biełarusskaja Chrestomatija (Эпімах-Шыпіла)/Годы праносяцца… Сумная бледная…

Сумная восень Годы праносяцца… Сумная бледная…
Верш
Аўтар: Браніслаў Эпімах-Шыпіла
1925—1931 год
Арыгінальная назва: Годы проносятся. Грустная, бледная…
Пераклад: Браніслаў Эпімах-Шыпіла
Крыніца: Даследаванні і матэрыялы. — 2017. — Т. 3; бач. 259, 284
Wiačerniaja pieśnia
Мяркуецца, што аўтар арыгіналу і перакладу Браніслаў Эпімах-Шыпіла. Рукапіс захоўваецца ў БДАМЛіМ, ф. 66, воп. 1, адз. зах. 1256, арк. 49.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Годы праносяцца… Сумная бледная
И пахіліўшы уніз галаву
Вяне ў цішы мая моладасьць бедная
Быццам той квет на лугу

5 Сэрцэ без ласк, без каханьня прыхільнага
Стыгне паволі ў грудзі;
Ні праясьненьня, ні шчасьця прымільнага
Сьледу німа ўперадзі

Недзе ў тумане былога далёкага
10 Мілая цень прамігне,
І ледзь на момэнт с пагляду глыбокага
Сэрцэ трывожна уздрыгне.

Сьлёзы надыйдуць, ды горда халодная
Цень лёгка счэзьне, і зноў
15 Сэрцэ сьціскае нура бязысходная
Стыгнуць і сьлёзы і кроў