Vita (1926)/Мэлёдыі/Дух мой узьвіўся высока

Ночка моўчкі крочыць Дух мой узьвіўся высока
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Лятуць ў прасторы мэтэоры
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дух мой узьвіўся высока…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДУХ МОЙ УЗЬВІЎСЯ ВЫСОКА

— Дух мой узьвіўся высока, —
сонца палае агнём.
Ня шумець маёй песьні асокай,
сёнешнім сонечным днём,

Ня шумець маёй песьні асокай, —
сэрца асмужана ў сінь.
Не акропіцца радасьць ды сокам
ў жоўталісьці асеньнім асін.

Не акропіцца радасьць ды сокам, —
смутак заслаў дываны.
— Дух мой узьвіўся высока,
сэрца, ня ный!