Vita (1926)/Сугучнасьць/Лятуць ў прасторы мэтэоры

Дух мой узьвіўся высока Лятуць ў прасторы мэтэоры
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Ад радасьці
Іншыя публікацыі гэтага твора: Лятуць ў прасторы мэтэоры…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛЯТУЦЬ Ў ПРАСТОРЫ МЭТЭОРЫ


Лятуць ў прасторы мэтэоры, —
дванаццаць блізка ўжо гадзін,
Чыйсь голас кажа мне: ня йдзі…
Лятуць ў прасторы мэтэоры.

Сяджу ў самотнасьці адзін,
навокал музыка, паўторы:
лятуць ў прасторы мэтэоры, —
дванаццаць блізка ўжо гадзін.