Ярасьць і юрнасьць

Выцябкі і поцябкі Ярасьць і юрнасьць
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 6, сьнежань 1923 г., б. 50-51
Істба

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ярасьць і юрнасьць. Паводле тлумачаньня Афанасьева („Поэтическія воззрѣнія славян на природу „Масква“ 1865 т. I. стр.“ 441) слова Ярасьць азначае гнеў і похаць, ярун пахотлівы, паяры прыстаронны да чаго колечы („ён паяры да выпіўкі да жанок“) ярыцца пачуваць похаць, сэрбскае jарич, любоўны пал, але такжа—жар ад печы. У нашай мове слова ярасьць разпалася на дзьве формы: ярасьць і юрнасьць. Першае—ярасьць, утрымала паняцьце буйнасьці, палкасьці, жарчыстасьці, гарачнасьці гранічачай з пахотлівасьцю, другое—юрнасьць, затрымала пры сабе выключна значэньне пахотлівасьці. „Хоць стары, але яры“ аб чалавеку старым, але яшчэ сільным і палкім. Ярыцца, знача—жарыцца, гарыць, кіпіць. Пераяраны, перагарэўшы, перапылаўшы, перакіпеўшы. Ярун, яруха, ярны, у тым-жа значэньні што і яры, але з адценкам намякаючым на пахотлівасьць, Юрны, знача пахотлівы, Юрыцца, дурэць, бушаваць: „Бычкі Юраць“. „Юр бабу бярэ“, „На цябе юр напаў“ (прыклады з Насовіча 725 стр.). Выходзячы з вышэйсказанага нашае слова Ярасьць будзе азначаць тое-ж самае, што лац. „Pasia“, ням. „Leidenschaaftlichkeit“, рас „страсть“, польск. „namiętność“. Юрнасьць-жа тое што рас.—„похотливость“.

Ў. С.