Аб слове «гаспадар»
← Словачын «рымзаць» і выводныя ад яго словы і паняцьці | Аб слове „гаспадар“ Артыкул Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1926/1927 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 12, ліпень 1926-сакавік 1927 г., б. 110-111 |
Аб напісаньні «ўл» у крыўскай пісьменнасьці → |
Некатарыя з нашых моваведаў памылкова збліжаюць слова „гаспадар“ са словам „госьць“: „gostьpodarь у сівую старасьвеччыну азначала загадчыка гандлем—гасьцьбой“ (з матэр’ялаў надасланых ў Рэд. „Крывіч“).
Ва ўсіх арыйскіх мовах карані „гост“ і „госп“ маюць блізка заўсёды процілежнае значэньне. Прыкладам у лацінскай мове hospes мае значэньне—гаспадар, прыяцель, а слова hostis—чужынец, вораг, праціўнік. Такое самае значэньне гэты два карані ўтрымалі і ў нашай мове: слова „госьць“ цяпер азначае ў нас чалавека чужога, заходжага ў дом па запрошаньню ці без запрошаньня; даўней-жа мела значэньне наагул чужынца, ў яго найбольш частай ролі,—таргоўца. Слова „гаспадар“, наадварот, абазначае чалавека свайго, кіраўніка і прадстаўніка сямьі.
Падобна як са словам „госьць“, нельга такжа зьмешываць слоў „гаспадар“ і „государ“, бо гэты два словы не маюць супольнай крыніцы паходжаньня[1].
„Государ“ мае ў сваей аснове карэнь „суд“. Ад словачыну „суд“ паўстала слова „судёр“, г. зн. судзьдзя, ўрэшце, пазьней—„осудар“ і „государ“, што знача валадар, судзьдзя народу.
„Госпад“ і „гаспадар“ маюць у сваей аснове словачын „даць“, „падаць“, „спадаць“ і першапачатна служыла для азначаньня даўца, дарыцеля, карміцеля, які зваўся „спадавец“, „спадацель“ „спадар“, „аспагар“, і, ўрэшце—„гаспадар“, падобна як ад валадаць атрымаўся іменнік—„валадар“, ад судзіць—„судар“, ад дудзець—„дудар“, і г. п.
Слова „гаспадар“ вядома ўсім славянскім мовам. У Лужычанаў яно абазначае бацьку і кіраўніка сямьі pater familias, а такжа служыць вялічальна-ветлівым мяном, У Чэхаў hospodarem звалі таго, хто меў statek, żenu, rodinu, čeled, chlebi“(Wilhelm Boguslawski. Dzieje słowianszczyzny II, б. 405). У Палякаў gospodarz азначае аселага земляроба, ўласьніка, кіраўніка дабыткам. У маскалёў і ў паўночных Крывічоў (Ноўгародцаў і Пскоўцаў), замест „гаспадар“ вытварылася з гэтага-ж караня, адназначнае слова „господня“ „господнн Великій Новгород“.
Слова „гаспадар“ ужываецца ў нашай жывой мове немаль паўсюдна ў значэньні—pater familias, галава сямьі, кіраўнік, валадар рас.: „хозяин“: „Над сваім дабром усяк гаспадар“. „Гаспадарочак мой, ня кідайся мной“. „Гаспадарскі парадак“ (Насовіч, б. 120).
Даўней гэтае слова стасавалася значна шырэй. Тожсамячы націю з сямьёй, нашы прашчуры князя свайго надзялялі эпітэтам „господар“, а дзяржаву звалі „господарство“: „А прото оберите собѣ господара доброго, хтобы мѣлъ боронити того панства великого князства Литовского“ (Лѣтописец, гл. „[[Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі|Гіст. Крыўскай (Беларускай) кнігі В. Ластоўскага, б.209, 652). „И по немъ (пасьля сьмерці князя) межи собою господара не мели, и мешкали безъ пана“ (ibid, 6. 201). „… господар король его милость и великий князь Жикгимонтъ Августъ рачилъ намовляти съ паны радами ихъ милостыю“… (ibid, б. 363). „Были тые часы найясьнейшый и милостивый господару королю“… (Статут 1588 г. ibid. б. 438).
Як вялічальна-пашанотны эпітэт слова „гаспадар“ бывала ўжывана замест „господ“ гаворачы аб Богу: „чыстыj Спадару Божэ чыста вада ачысьць цела маjе грэшнае“… „Божэ Спадару jестэм с пяску створаныj і знову ў пясок паjду і пяском буду аберненыj“. (Я. Станкевіч, выпіскі з Аль-Кітабу). „Бога милостивого господарем тоестъ паномъ своимъ мянуемо“. (Полемічн. творы. Архів Юго-Зап. Росіі, т. VIII. б. 172). Гэтым пашанотным эпітэтам часта і народная мова надзяляе Бога: „Бог добры гаспадар“. Божа, гаспадару наш!“.
Як вялічальна-ветаівы эпітэт. сустрачаецца слова „гаспадар“ у старадаўных лістох. „Его Милости господару моему ласкавому Пану а Пану Миколаю Яцковичу“, адрэсуе свой ліст у 1592 годзе Венцлаў Владыка. „Да не гнѣвайся Гасподару, а хто кого остережеть, коли не милый свой давны друг“, піша ў сваім лісьце Комуні…ка да слаленскага вояводы Абуховіча.
„Слаўны“, „добры гаспадару“ такжа звычайны вялічальны зварот у нашых абразовых песьнях-вялікодных і калядных.
На аснове вышэйпрыведзеных, далёка не вычэрпуючых, данных відаць, што:
а) слова „гаспадар“, „аспадар“, „спадар“ адназначныя;
б) слова „гаспадар“ таксама пашырана ў народзе, які і ў гістарычнай нашай пісьменнасыі;
в) яно, як ветлівае мяно, саўсім адназначна з цяперашнім расійскім „господин“ и польскім „pan“, нямецкім „Herr“.
Дзеля гэтага, ўсюды дзе расійцы ўжываюць, як ветлівае мяно, слова „господин“, палякі—„pan“, немцы—Herr, мы павінны ўжываць сваё пракавечнае ветліва-пашанотнае мяно „гаспадар“, або „спадар“, як у вуснай так і ў пісьменнай мове.
О. І.
Зноскі
правіць- ↑ Такое спамылковае збліжэньне зрабіў я ў сваім „Расійска-Крыўскім (Беларускім) слоўніку“.