Акрываўленая зямля (1930)/III/Эй, націсьнем, хлопцы!

Аднаму з Заходняй Беларусі Эй, націсьнем, хлопцы!
Верш
Аўтар: Паўлюк Шукайла
1930 год
Ім

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЭЙ, НАЦІСЬНЕМ, ХЛОПЦЫ!

Эй, націсьнем, хлопцы!
клявішы баяну.
Цымбалы,
цымбалы,
пазванчэй!
На палёх,
гарматамі ўзараных,
у віхры душа будзе пець.

Там, дзе ўчора
сьпявалі хаўтуры —
ваяцкі марш
гукнем грамадой
і страляючы
сэрца кулямі,
пойдзем сьмела
ў апошні бой.

Там, дзе ўчора цьвілі
васількі, асот
і пырняк
на межах бур‘яных —
Загудзіць
звон сталёвых калёс
трактароў,
жняярак.

На кветках
бруду палёў
узрасьце
каласістае жыта
і, раўняючыся
з галавамі дубоў,
прашуміць
сваю урачыстасьць.

Дык, цымбалы,
цымбалы,
пазванчэй!
Эх,
націсьнем, хлопцы
на баянах;
Кулямі сэрца
страляй адважней
па людзях
васількова-бур‘яных.