Байкі, гумар, сатыра/Байкі/Сабачы звычай

Хвосьцік Сабачы звычай
Байка
Аўтар: Іван Крылоў
1928 год
Арыгінальная назва: Прохожие и Собаки
Пераклад: Баляслаў Друцкі-Падбярэскі
Хворы леў і асёл
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сабачы звычай (Крылоў/Друцкі-Падбярэскі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сабачы звычай.

Праз вёску раз прыяцелі два йшлі
І гутарку паважную вялі.

Аж раптам тут з-пад падваротні,
Сабака кінуўся на іх.

За ім другі, там болей. І у міг —
З усіх двароў сабак зьляцелася з паўсотні,

Кідаюцца, ірвуць,
Зусім праходу не даюць.

Адзін з прыяцеляў кія шукаць пачаў.
„Пакінь“ — другі яго ўстрымаў.

„Кіём сабак ты ня уймеш,
А толькі болей раззлуеш.
Натуру я сабаччу знаю,
І свой на злосьць іх спосаб маю:

Спакойна пойдзем і на зьвягу,
Зьвяртаць ня будзем мы увагу.
Яны йшчэ крыху пазлуюцца,
Пабрэшуць ды і разьбягуцца“.

І праўда: Чым ішлі далей,
Брахня ставалася цішэй;
Па аднаму сабакі заціхалі,
А за ваколіцай — зусім адсталі.


Людзкая злосьць такі-жа звычай мае:
Ўсё незнаёмае ды значнае — брахнёй варожай спатыкае.
Калі, аднак, на брахуноў увагі не зьвяртаць
— Перастаюць брахаць.