Бацька польскай камэдыі

Кальвінскія зборы на Беларусі Бацька польскай камэдыі
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1 (7), студзень-сакавік 1924 г., б. 95-96
Аб слове «кабета»

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БАЦЬКА ПОЛЬСКАЙ КАМЭДЫІ. Гэтак называе Франціша Багамольца вядомы польскі гісторык Люціян Маліоўскі (Lucian Malinowski „O języku komedyj Franciszka Bohomolca).“ Ф. Багамолец належыць да ліку тых крывічоў якія будавалі польскую культуру і збагачалі яе мову беларускім слоўнікам. Больш таго: ён быў запраўдным бацькам г. зн. тварцом польскай сцэнічнай камэдыі. Пісаў ён пад вялікім ўплывам тагочасных (другая палавіна XVI ст.) францускіх пісьменьнікаў, а галоўна Мольера. Да гэткіх належаць: „Pan do czasu“, „Rada skuteczna“, „Figlacki polityk teraźniejszej mody“, „Nieroztropność“, „Natrętnicy“. Багамолец быў родам з Вітабшчыны, па прафэсіі сьвятар ордэну Езуітаў. Пісаў ён вітабскім польскім жаргонам, ў дадатку, сваім асобным правопісам і граматыкай. У яго польшчыне прабіваецца беларускі сынтаксіс, а сама польшчына перапоўнена беларускімі словамі, няраз так чужымі для палякаў, што вучоны гісторык польскай літэратуры р. Л. Маліноўскі і сягоньня, тлумачучы іх, выказуе сваё неразуменьне. Гэткіх слоў шмат, за недахватам месца падам такое як „рум“ з „Natrętników“. Л. Маліноўскі яго тлумачыць „sława“. Слова „рум“ у Багамольца ўжыта ў значэньні вольнага пляцу. На падзьвіньню „румам“ называюць пляц над ракой на які звозяць лес ці тавары: „Умовіліся даставіць на рум бярвення“.

С. К.