Беларускі правапіс (1927)/Прадмова/IV
← III. Увага да гэтага падручніка | IV. Да другога выданьня Прадмова Аўтар: Язэп Лёсік 1927 год |
V. Да выданьня чацьвертага, нанава пераробленага і дапоўненага → |
ІV. Да другога выданьня.
Другое выданьне дапоўнена некаторымі новымі правіламі і ўведзены задачкі правапісальнага характару. Такім парадкам, зьмест кніжкі складаецца: 1) з правіл, 2) з практыкаваньняў да правіл для сьпісваньня з падчыркваньнем слоў на адпаведнае правіла і 3) з задачак на некаторыя правілы.
Задачкі становяць сабою таксама практыкаваньне, толькі з пропускам літар на адпаведнае правіла. Не зважаючы на некаторы адмоўны бок такіх работ, задачкі могуць прынесьці карысьць пры паўтарэньні правіла, асабліва-ж яны патрэбны мала ўважлівым школьнікам, што сьпісваюць работу без належнай сьвядомасьці.
Дзеля таго, што другое выданьне зьмяшчае ў сабе больш-менш поўны зборнік правіл беларускага правапісу, гэтая кніжка выходзіць пад назовам: „Беларускі Правапіс“.