Беларускі правапіс (1927)/Часьць першая/22/11

10. Ідуць крыгі 11. Прышла вясна
Верш
Аўтар: Стары Улас
1927 год
12. Прырода гатуецца да сну
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вясна (Улас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




11. Прышла вясна.

Ужо прайшла зіма цяжкая —
Мароз, мяцеліца ліхая!
Паплыў з вадою крыгаў лёд,
І сьнег ад сонца тае ўлёт.
Ужо вады паўны разоркі,
І зачарнеліся узгоркі.
А зьнізу лёгкі ветрык вее,
І сонейка так цёпла грэе.
Бор неяк весела шуміць;
Трава на лузе зеляніць.
Аджылі дробныя мурашкі,
Чарвякі і матылькі, а пташкі
Шчабечуць, звоняць і пяюць,
Людзям ахвоты дадаюць.
Жавараначка ў прасторы
Шчабеча, як у сінім моры;
Плыве і бусел, і жураў,
І дрозд запеў і засьвістаў.
Гудзе лятучы тоўсты жук;
Балбоча ёмка цецярук;
Пішчаць дзесь чайкі на балоце;
Пліска хвастом трасе на плоце;
Турчыць працяжна жабін хор,
І дзеці рвуцца з хат на двор.

Стары Ўлас.