Беларускі правапіс (1927)/Часьць першая/22/13

12. Прырода гатуецца да сну 13. Аратаю
Верш
Аўтар: Антон Галіна
1927 год
14. Верны прыяцель
Іншыя публікацыі гэтага твора: Аратаю (Галіна).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




13. Аратаю.

Ары, ары, чалавеча, ары
Ад раньняй зары да ночнай пары!
Сошку сваю ты нанова наладзь,
Лепш каб было, чалавеча, араць;
Коніка-сябра свайго паганяй;
Хлеба скарынку з сабою вазьмі,
Чуць толькі сьвет — ты з сахой выхадзі,
Постаць на полі сабе адвядзі,
Кідай барозны ты з краю у край
І родную песьню ціха сыіявай.
Цьвёрдую глебу рэж, уздымай,
Роўна і плытка барозны складай,
З шнура за межу ня кідай зямлі,
Чыста-ж яе у загон прылажы;
Добра глядзі, каб агрэху ня даць,
Усё, як належыць, на полі урадзь.
Чыста ад пырніку поле апратай
(Поле тваё гэтым зельлем багата),
Бо калі ў пырнік зерня пасееш,
З працы свае карыстаць не здалееш:
Усё ён заглушыць, і сам узрасьце,
Сваім карэньнем зямлю упляце.
Дык-жа працуй, чалавеча, ары
Ад раньняй зары да ночнай пары,
Бо калі ўпору зямлі не ўзарэш, —
Збожжа нямнога увосень зьбярэш!

А. Галіна.