Беларускі правапіс (1927)/Часьць першая/22/5

4. Як выдумляюцца страхі 5. Жыта
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1927 год
6. Ластаўкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Жыта (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




5. Жыта.

Неспакойна зашумела жыта маладое,
Зранку самага трывожна шэпча зеляное.
Каласочкі на саломках галоўкай качаюць,
Каплі роскі на іх лісьці чыстым срэбрам зьзяюць.

Што шуміш так неспакойна, жыцейка, у полі?
Ці ня чуеш, што пад градам зьляжаш ў роўным доле?
Ды і сонца ў цёмных хмарах твар свой закрывае.
Ой, відаць, на навальніцу зранку прыпякае!

„Што-то будзе, што-то будзе?“ ў межах шэпча жыта.
Даль няласкава туманам-смагаю закрыта.
Ой, няхай лепш хмара з градам зьнікне ў чыстым полі!
Няхай жыта, нашу ўцеху, не кране ніколі!

Ня шумі-ж ты гэтак сумна,
Маладзенькі колас,
Бо нам ў сэрцы смутак родзіць
Шуму твайго голас!

Якуб Колас.