§ 5. Правапіс лічбоўнікаў § 6. Правапіс займеньнікаў
Падручнік
Аўтар: Антон Лёсік
1943 год
§ 7. Правапіс дзеясловаў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




§ 6. Правапіс займеньнікаў

Правіла 67. Асабовыя займеньнікі я, ты і зваротны сябе у родн. і вінавальн. склонах маюць форму мяне, цябе, сябе, а у давальным і месным — форму мне, табе, сабе.

Правіла 68. Займеньнікі мой, твой, свой, чый у родным і давальным склонах адзіночнага ліку і у творным склоне множнага ліку маюць скарочаныя канчаткі (з й нескладовым): майго, твайго, свайго, чыйго, майму, твайму, свайму, чыйму, маймі, тваймі, сваймі, чыймі.

Правіла 69. Займеньнікі мой, твой, свой, увесь, чый у назоўным і падобным да яго вінавальным склонах множнага ліку маюць форму: мае́, твае́, свае́, усе́, чые́ з націскным е на канцы.

Правіла 70. Неазначальныя займеньнікі маюць прыстаўку не, на якую падае націск: не́хта, не́шта, не́які, не́йкі, не́чый, не́якісь, але некато́ры.

У адмоўных займеньніках на прыстаўку ні націск ня падае: ніхто́, нішто́, нія́кі, нічы́й, ніво́дзін.

Правіла 71. Неазначальныя займеньнікі з адмоўем не і адмоўныя з ні пішуцца разам (нехта, ніхто).

Але калі адмоўныя займеньнікі ужываюцца з прыйменьнікам, які ставіцца паміж ні, прыйменьнікі і займеньнік пішуцца разьдзельна, у тры словы, прыкл.: ні у кога (няма), ні у якім (выпадку), ні аб чым (не гаварылі) і г. д.

УВАГА. Звароты тыпу не у каго, не з кім і г. д. — русіцызмы, пабеларуску ужываюцца адпаведныя звароты з «няма»: няма у каго, няма з кім і г. д. Побач са зваротамі: ні у кога, ні у якім і г. д. могуць ужывацца і звароты з прыйменьнікам наперадзе, пісаньнем у два словы — у нікога, у ніякім і г. д.

Правіла 72. Азначальныя займеньнікі сам (я), сама́ (яна), само́ (яно) і са́мы (гэты), са́мая (гэтая), са́мае (гэтае) розьняцца націскам: у першым займеньніку націск падае на канчатак, а у другім — на першы склад, і таму ёсьць розьніца у склонавых канчатках роднага, давальнага і вінавальнага склонаў мужчынскага і ніякага роду і роднага, давальнага, творнага і меснага склонаў жаноцкага роду, што можна бачыць на табліцы скланеньня гэтых займеньнікаў.

Адзіночны лік
Н. Я сам яна сама́ яно само́
Р. мяне само́га яе само́й
самае́
яго само́га
Д. мне само́му ёй само́й яму само́му
В. мяне само́га яе саму́ю яго само́га
Т. мною(й) самы́м ею(й) само́ю(й) ім самы́м
М. на мне самы́м ей само́й аб ім самы́м


Н. гэты са́мы гэтая са́мая гэтае са́мае
Р. гэтага са́мага гэтае(й) са́мае(й) гэтага са́мага
Д. гэтаму са́маму гэтай са́май гэтаму са́маму
В. як наз. або родн. гэтую са́мую як наз. або род.
Т. гэтым са́мым гэтаю(й) са́маю(й) гэтым са́мым
М. аб гэтым са́мым гэтай са́май гэтым са́мым
Множны лік
Н. мы самі гэтыя са́мыя
Р. нас самы́х гэтых са́мых
Д. нам самы́м гэтым са́мым
В. нас самы́х як наз. або родн.
Т. намі самы́мі гэтымі са́мымі
М. аб нас самы́х гэтых са́мых

Правіла 73. Такія-ж займеньнікі, як: нашы, гэны, гэты, кажны, ягоны, ейны, іхны, усіхны, той, які, такі і інш., падобныя да прыметнікаў, скланяюцца, як прыметнікі:

нашага, гэтага, якога, іхнага, таго; нашае (й), гэтае (й), якое (й), іхнае (й), тае або тэй; нашаму, гэтаму, якому, іхнаму, таму; нашай, гэтай, якой, іхнай, тэй (ой); нашым, гэтым, якім, іхньм, тым; нашаю (й), гэтаю (й), якою (й), іхнаю (й), тэю (ою) і тэй (ой) і г. д.

Але побач з поўнымі формамі ужываюцца і скарочаныя: нашая і наша, гэтая і гэта, нашую і нашу, самую і саму, а таксама: тае і тэй (ой), усяе і усёй, самае і самой, усёю і усёй і г. д. (гл. «Агульную увагу» да прав. 55).

Правіла 74. З часьцінкамі небудзь, абы займеньнікі пішуцца праз злучок, напр.: які-небудзь, што-небудзь, абы-які, абы-што.

Часьцінкі -сь, -сьці з займеньнікамі хто, што пішуцца зьлітна ва усіх склонах, прыкл.: штось, штосьці, чагось, чагосьці, чамусь, чамусьці, хтось, хтосьці, кагось, кагосьці, камусь, камусьці і г. д.