Буралом (1925)/На руінах-папялішчах

Маладой гвардыі На руінах-папялішчах
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1925 год
Мяцежнік
Іншыя публікацыі гэтага твора: Заходняй Беларусі (Бядуля).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




На руінах-папялішчах.

(Беларусам пад панскай Польшчай)

На руінах — папялішчах,
На крывавых на ігрышчах
Банкетуе пан.
Кат гуляе ў нашым краі,
Нашы вёскі пратварае
У нямы курган.

Ой, няма ратаю рады.
Ад ганебнай дзікай здрады
Страціў гордасьць ён.
Не сьпявае — ціхім стаў ён,
Толькі звоняць путы з сталі,
Раздаецца стогн.

Гэй, ачніся, люд-саколе,
Вольным птахам на раздольлі
Запалі агні
Ты у пушчах зьбірай веча,
Ты свой гонар чалавечы
Барані!

Менск, 1920 г.