Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/70

69. ⁂ Я хацеў-бы спаткацца з Вамі на вуліцы 70. Варона і чыж
Байка
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
71. Лявоніха

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




70.

ВАРОНА І ЧЫЖ
(Байка).

Прыгода гэтая ня так даўно была.
К чыжу (а сілы ён, як ведама, ня мае)
Варона прыступае:
«Скажы, ці я падобна да арла?»
І бачыць чыж — з варонаю ня жарты,
А ўласны хахалок чаго-нябудзь ды варты.
— Зусім арол, — адказывае чыж
Вароне клятай з клёна.
«Ну, то-ж бо то! Глядзі-ж!»
З ласкаваю гразьбой пракаркала варона
І паляцела стуль далей.
Ўсё тое бачачы, зьдзівіўся верабей:
«Браток! Ці-жа вачэй ня маеш —
Арлом варону называеш?»
Засараміўшыся, чыж так пачаў казаць:
— Я гэтым не зрабіў благога.
Дай бог арла варонай не назваць;
Варону-жа арлом — нічога.

1915.

70. Варона і чыж. Верш выдаецца з аўтографу (п. VI, № 38). Задатаваны ў аўтографе 1915 годам.