Выцябкі і поцябкі

Палчанін, палачанін Выцябкі і поцябкі
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 6, сьнежань 1923 г., б. 50
Ярасьць і юрнасьць

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Выцябкі і поцябкі Выцябкамі называюць мейсцы разчышчаныя з пад лесу, поцябкамі розныя адпадкі пры сечыве, сучкі, веткі і інш. У слова „выцябка“ кладзецца ў аснову паняцьце „цяць“, „цяпаць“. Першае Носовіч тлумачыць—рубануть, ударыть. Цяў абухом у лоб і капут хабану. Цяў, каб зубы сьцяў. Другое слова у Насовіча вытлумачана няпраўдна, яго тлумачыць ён гэтак: „Хватать зубамі свойственно кусающимся жывотным“: Сабака цяп і ўкусіў. Тут слова „цяп ня што, іншае як беларуск. „цап“, рас. „хвать“, што не адпавядае значэньню слова, бо кажуць: „Цяпнуў яго абухом“, знача сякануў. Цяпае сякерай, знача сячэ ударае. Рожніца паміж аднасловамі выцябкі і выцярабкі тая, што пад першым разумеецца выцяты лес, пад другім дробны парасьнік. Гэты два аднасловы адпавядаюць расійскім „подсѣка“ і „чищоба“. Мне здаецца, што і найменьне гораду Вітабск, стар. Вытьбеск, паходзіць ад слова выцябка, знача мейсца высечанае, разчышчанае ад лесу.

Т. О.