Вянок (1914)/У зачараваным царстві/Зімовая дарога

⁂ Ноч. Газніца гарыць, чырванее… Зімовая дарога
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
Зімой
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зімовая дарога.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗІМОВАЯ ДАРОГА.

Шпарка коні імчацца у полі
Сумна бомы гудзяць пад дугой,
Запеваюць аб долі і волі,
Навеваюць у сэрцы спакой.

Ўюцца зьмейкай срэбрыстай дарожкі,
Брызгі золата ў небі блішчаць,
І маркотные месяца рожкі
Праз марозную мглу зіхацяць.

Поле нікне у срэбным тумане,
Сьнег блішчыць, як халодная сталь,
І лятуць мае лёгкіе сані,
Унашуся я ў сінюю даль.