Вянок (1927)/Думы/Ой, чаму я стаў поэтам…

∗ Напілося сонца са крыніц сьцюдзёных… ∗ Ой, чаму я стаў поэтам…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Даўно ўжо целам я хварэю…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ой, чаму я стаў паэтам…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Ой, чаму я стаў поэтам
Ў нашай беднай старане?
Грудзі ныюць, цела вяне,
А спачыць ня можна мне:
Думкі з розуму ліюцца,
Пачуцьцё з душы бяжыць…
Мо’ за імі кроў палыне —
І тады ўжо досі жыць!