Вікікрыніцы:Супольнасць
- en: Requests for the bot flag should be made on this page. This wiki uses the standard bot policy, and allows global bots and automatic approval of certain types of bots. Other bots should apply below, and then request access from a steward if there is no objection.
![]() Архіў |
---|
1, 2, 3, 4 |
Гаджэт для аўтаматызацыі аблічбоўкі і вычыткі кніг
правіцьЯ ўчора паглядзеў на гаджэт Вікіфікатар. Сама ідэя слушная, але робіць ён трохі не тое, што трэба. Таму я паспрабаваў зрабіць нешта падобнае, але больш адаптаванае да Вікікрыніцаў. Пачатковую версію можна знайсці тут: Удзельнік:Ssvb/Gadget-PageCleanUp.js. Калі каму цікава паглядзець, як ён працуе, то можна зрабіць яго копію на сваёй старонцы і дадаць спасылку на яго ў свой "common.js" (напрыклад, мой "common.js" тут: Удзельнік:Ssvb/common.js). З меркаванняў бяспекі, дадаваць спасылку на мой гаджэт на маёй старонцы ў свой "common.js" не раю (бо я магу яго знянацку на сваёй старонцы замяніць на нешта іншае). Як прыклад выкарыстання:
- гэта выхлап Tesseract OCR
- гэта тое, што аўтаматычна зрабіў з гэтага выхлапу гаджэт пасля націскання кнопкі на панэлі
- гэта вычытка, якую рабіў я сам
- гэта тое, што аўтаматычна зрабіў гаджэт ужо пасля другога націскання кнопкі на панэлі
Гэты гаджэт намагаецца рабіць максімум з таго, што можна зрабіць аўтаматычна. То бок выпраўленне працяжнікаў, пераносы словаў, шаблоны абзацаў, заўвагі пад тэкстам і ў самым канцы выпраўленне разрываў радкоў. --Ssvb (размовы) 12:58, 31 ліпеня 2024 (+03)
- Цікава, толькі цяпер заўважыў гэты інструмэнт. Можа атрымаецца яго неяк аб’яднаць зь цяперашнім вікіфікатарам у адно? --Taravyvan Adijene (размовы) 15:46, 21 лютага 2025 (+03)
- Я думаю, што сьпяшацца з аб’яднаннем не варта. Пачаць можна з дзвюх кнопак на панэлі. А потым можна глядзець, чаго яшчэ не хапае.
- Дарэчы, я якраз эксперыментую з мадыфікацыяй https://www.mediawiki.org/wiki/User:Remember_the_dot/Syntax_highlighter.js для аўтаматычнага вылучэння колерам "у пасьля галоснай літары", "маленькай літары пасьля кропкі" і "сумесі кірылічных літар з лацінскімі". --Ssvb (размовы) 20:06, 21 лютага 2025 (+03)
- @Taravyvan Adijene, @Gleb Leo: Розніца паміж Вікіфікатарам і Вікікрынізатарам:
- Вікіфікатар мяняе
Афіцэру не падабалася «пане»
наАфіцэру не падабалася „пане“
. - Вікікрынізатар жа мяняе
лёгкасьць ,шытых" чаўноў
налёгкасьць „шытых“ чаўноў
, і таксамаад мора,--прапанаваў Манг
наад мора, — прапанаваў Манг
. - Іншымі словамі, Вікіфікатар пераводзіць тэкст, напісаны чалавекам, з аднаго стандарта ў іншы. І гэта мае сэнс для Вікіпедыі, каб мець аднолькавы стыль ва ўсіх артыкулах. Але Вікікрынізатар спрабуе здагадацца і выправіць найбольш пашыраныя памылкі менавіта OCR, нават калі ёсць нейкая ненулявая рызыка памыліцца (неістотна, бо пасля Вікікрынізатара тэкст вычытвае чалавек). Гэтыя інструменты робяць розныя рэчы, таму патрабаванні да іх розныя. Вікікрынізатар у некалькі разоў меншы і прасцейшы, там амаль увесь код - даволі прымітыўны пошук/замена ў тэксце. Таксама адна з вельмі важных функцый, якая значна ўсё спрашчае - гэта пераносы словаў на новы радок:
пасля OCR пасля Вікікрынізатара (першая фаза) пасля Вікікрынізатара (другая фаза) Тады Манг парашыў ехаць да сваіх і потым ужо мерка-
ваць усім разам.Тады Манг парашыў ехаць да сваіх і потым ужо меркаваць
усім разам.Тады Манг парашыў ехаць да сваіх і потым ужо меркаваць усім разам.
- ...нягледзячы на рызыку памылак са словамі накшталт
ластамі-рукамі
. Ізноў жа, тэкст потым вычытвае чалавек. У пераважнай большасці выпадкаў пераносы апрацоўваюцца як мае быць і нічога выпраўляць не даводзіцца. - Ці ёсць магчымасці дадаць копію гаджэта Удзельнік:Ssvb/Gadget-PageCleanUp.js у спіс Адмысловае:Preferences#mw-prefsection-gadgets (пад новым імем)? І потым ужо працаваць над дадатковымі функцыямі, калі будзе патрэба штосьці там палепшыць? --Ssvb (размовы) 14:28, 22 лютага 2025 (+03)
- @Taravyvan Adijene: Я дадаў неразрыўны прагал з левага боку працяжнікаў, як гэта робіць Вікіфікатар. Ці ёсць яшчэ нешта, чаго не хапае? Дарэчы, акрамя патэнцыйна непажаданай замены
«»
на„“
, Вікіфікатар таксама выдаляе пустыя радкі зверху старонкі. --Ssvb (размовы) 13:36, 23 лютага 2025 (+03)- Пустыя радкі не павінны быць на кожнай старонцы. Хіба так робіцца ва ўсіх іншых моўных разьдзелах? Taravyvan Adijene (размовы) 16:33, 23 лютага 2025 (+03)
- Беларускія Вікікрыніцы дадаюць два пустыя радкі зверху, калі старонка пачынаецца з новага параграфа: Даведка:Пачаткоўцам_пра_тыпаграфію#Шмат_старонак. Ангельскія Вікікрыніцы ў такіх жа выпадках дадаюць шаблон "nop" на папярэдняй старонцы. Тут лепш спытацца ў @Gleb Leo, але я не бачу патрэбы нічога мяняць. --Ssvb (размовы) 17:12, 23 лютага 2025 (+03)
- Некалі я сам не ведаў, як зрабіць з новай старонкі новы абзац. Ужо, шчыра кажучы, не памятаю, дзе канкрэтна я такі спосаб падгледзеў. У кожным разе, у нас ужо склалася такая практыка. Мне здаецца, ствараць дадатковы шаблон дзеля эфекту, які дасягаецца і без яго, сэнсу няма. --Gleb Leo (размовы) 17:25, 23 лютага 2025 (+03)
- Я дадаў Вікікрынізатар, уключыў у сябе, але новай кнопкі рэдагаваньня ня бачу. У каго такія ж праблемы? --Taravyvan Adijene (размовы) 21:52, 23 лютага 2025 (+03)
- Я таксама не бачу. Можа трэба выдаліць "Gadget-" з радка
PageCleanUp[ResourceLoader]|Gadget-PageCleanUp.js
вось тут? Бо ў Вікіфікатара такога няма. --Ssvb (размовы) 22:12, 23 лютага 2025 (+03)- Кнопка зьявілася. Вось вынік работы. Так павінна быць? Taravyvan Adijene (размовы) 23:00, 23 лютага 2025 (+03)
- Трэба, каб тэкст пачынаўся з новага радка пасля ##, тады ўсё будзе працаваць карэктна. Gleb Leo (размовы) 23:03, 23 лютага 2025 (+03)
- Таксама вялікі дзякуй, што задбалі, каб уключыць дадзены дапаможнік у налады. Gleb Leo (размовы) 23:05, 23 лютага 2025 (+03)
- Ці ёсць якая дакументацыя, дзе можна пра гэта даведацца? --Ssvb (размовы) 23:18, 23 лютага 2025 (+03)
- Не зразумеў. Вось я проста націскаю кнопку вікікрынізатара. Пасьля гэтага трэба рабіць яшчэ нейкі махінацыі? Taravyvan Adijene (размовы) 23:27, 23 лютага 2025 (+03)
- Яно так сябе паводзіць і без аніякай кнопкі. Гэтыя секцыі самі па сабе дзіўным чынам скочуць паміж
##
і<section begin=...>
. Відаць, толькі @Gleb Leo разумее, што там на самой справе робіцца. --Ssvb (размовы) 23:34, 23 лютага 2025 (+03)- А, нарэшце зразумеў. Там тэкст
## Šlacham ##
može cikawić starana
- непажадана аб’ядноўваецца ў адзін радок
## Šlacham ## može cikawić starana
- І там пачынаецца вар’яцтва з нейкімі аўтазаменамі на тэгі section. Гэта можна дадаць як спецыяльнае правіла (не чапаць радкі з ##).
- Але Вікікрынізатар прызначаны для выкарыстання непасрэдна пасля Tesseract OCR, калі яшчэ няма ніякіх шаблонаў і вікі фарматавання. Першая фаза - выпраўленне дэфектаў OCR. Другая фаза пасля другога націску кнопкі ужо пасля вычыткі тэксту -
пераносыаб’яднанне радкоў. --Ssvb (размовы) 23:55, 23 лютага 2025 (+03)
- А, нарэшце зразумеў. Там тэкст
- Яно так сябе паводзіць і без аніякай кнопкі. Гэтыя секцыі самі па сабе дзіўным чынам скочуць паміж
- Так не павінна быць, але гэта наўрад ці звязана менавіта з гэтым гаджэтам. Секцыі заўсёды дзіўна сябе паводзілі і без яго. Я ніколі не разумеў іх логікі (спроба захаваць старонку без аніякіх змен усё роўна рабіла нейкія нечаканыя змены). --Ssvb (размовы) 23:17, 23 лютага 2025 (+03)
- Трэба, каб тэкст пачынаўся з новага радка пасля ##, тады ўсё будзе працаваць карэктна. Gleb Leo (размовы) 23:03, 23 лютага 2025 (+03)
- Кнопка зьявілася. Вось вынік работы. Так павінна быць? Taravyvan Adijene (размовы) 23:00, 23 лютага 2025 (+03)
- Я таксама не бачу. Можа трэба выдаліць "Gadget-" з радка
- Беларускія Вікікрыніцы дадаюць два пустыя радкі зверху, калі старонка пачынаецца з новага параграфа: Даведка:Пачаткоўцам_пра_тыпаграфію#Шмат_старонак. Ангельскія Вікікрыніцы ў такіх жа выпадках дадаюць шаблон "nop" на папярэдняй старонцы. Тут лепш спытацца ў @Gleb Leo, але я не бачу патрэбы нічога мяняць. --Ssvb (размовы) 17:12, 23 лютага 2025 (+03)
- Пустыя радкі не павінны быць на кожнай старонцы. Хіба так робіцца ва ўсіх іншых моўных разьдзелах? Taravyvan Adijene (размовы) 16:33, 23 лютага 2025 (+03)
- @Taravyvan Adijene: Я дадаў неразрыўны прагал з левага боку працяжнікаў, як гэта робіць Вікіфікатар. Ці ёсць яшчэ нешта, чаго не хапае? Дарэчы, акрамя патэнцыйна непажаданай замены
- ...нягледзячы на рызыку памылак са словамі накшталт
Тэставаньне Вікікрынізатара
правіцьДзіўна працуе з тоўстым і курсіўным шрыфтамі, ператвараючы іх у друкарскія апострафы. --Taravyvan Adijene (размовы) 23:49, 23 лютага 2025 (+03)
- Дзякую. Я пагляджу, што можна з гэтым зрабіць. Але ізноў жа. Вікікрынізатар прызначаны для апрацоўкі свежых распазнаных старонак яшчэ без вікі-фарматавання. То бок:
- перадусім, у Адмысловае:Preferences#mw-prefsection-gadgets ставім птушачку насупраць "Вікікрынізатар", ціснем на "Захаваць"
- адкрываем новую старонку ў кнізе, якая яшчэ не аблічбавана
- ціснем на "Аблічбаваць тэкст" (выкарыстоўваем рухавік Tesseract з выбранай беларускай мовай) - прыклад
- пасля гэтага адразу ж ціснем на кнопку Вікікрынізатара (першая фаза). Ён выпраўляе хібы OCR і дадае шаблоны
{{Водступ}}
перад абзацамі - прыклад - хуценька вычытваем усё і робім неабходныя ручныя праўкі (разбіўка на радкі ў тэксце пакуль што супадае з разбіўкай на радкі ў папяровай кнізе, і гэта якраз зручна) - прыклад
- яшчэ раз ціснем на кнопку Вікікрынізатара (другая фаза), каб напрыканцы аб’яднаць радкі, дадаць неразрыўныя прагалы злева ад працяжнікаў і аўтаматычна перанесці зноскі (пра зноскі мае сэнс расказаць асобна) - прыклад
- увесь гэты працэс займае ўсяго некалькі хвілін, бо колькасць неабходных аперацый ручнога рэдагавання тэксту значна зменшана
- І ўжо толькі пасля ўсяго гэтага дадаем адмысловыя шаблоны, і г. д. --Ssvb (размовы) 00:14, 24 лютага 2025 (+03)
- Непаразуменне якраз звязана з тым, што гэта не замена Вікіфікатара. Усе аптымізацыі ў першую чаргу прызначаны для хуткага і якаснага распазнавання менавіта новых старонак, а не для выпраўлення старых. --Ssvb (размовы) 00:25, 24 лютага 2025 (+03)
- І дарэчы, гаджэт прызначаны не для паэзіі, а для прозы. Такім чынам, спецыялізацыя не вельмі шырокая. Але ў сваёй вузкай нішы, ён значна спрашчае і паскарае аблічбоўку новых старонак. --Ssvb (размовы) 01:20, 24 лютага 2025 (+03)
- Добра, тады хіба што я карыстацца ім буду рэдка, бо часьцей рэдагую ўжо аблічбаваныя, але неправераныя ці нявычытаныя старонкі.
- Пункт са зноскамі зацікавіў — вікікрынізатар перарабляе тэкст кшталту „1)“ у зноскі самастойна? Тады сапраўды, варта ўсё тут апісанае скласьці ў якую-небудзь дакумэнтацыю, каб не згубілася (падобна як Вікіфікатар). --Taravyvan Adijene (размовы) 10:43, 24 лютага 2025 (+03)
- Дзякую за параду. Я пачаў пісаць гэтую дакументацыю. Засталося такое пытанне: можа гаджэт перайменаваць у якісь "падчышчальнік старонкі"? Гэта амаль літаральны пераклад з "PageCleanUp.js". Або знайсці якую іншую трапную назву: "падчышчальнік алічбоўкі", "паляпшальнік скана", ...? Іконку на панэлі таксама можна змяніць на шчотку, гумку ці якую іншую выяву з commons. Часткова непаразуменне прызначэння гаджэта можа быць звязана з назвай.
- Можа @Gleb Leo, @Gabix, @By-isti, @RAleh111 таксама маюць якія свае прапановы/заўвагі? --Ssvb (размовы) 09:52, 25 лютага 2025 (+03)
- Я прапаноў ня маю, бо карыстаюся ABBYY FineReader → LibreOffice + OOoFBTools + LanguageTool + некалькі ўласных макросаў. Што да назвы, дык, скажам, хай будзе «выпраўшчык». Gabix (размовы) 11:44, 25 лютага 2025 (+03)
- @Gabix: Дзякую за вельмі цікавы водгук. Як гэта працуе на практыцы? Вы спампоўваеце PDF файл, апрацоўваеце его з дапамогай ABBYY FineReader, а потым выкарыстоўваеце LibreOffice з LanguageTool у якасці спэлчэкера і з іншымі прыладамі для рэдагавання? Хуткасць уражвае, бо паміж дадаваннем Старонка:Прынц_і_жабрак_(1928).pdf/205 і Старонка:Прынц_і_жабрак_(1928).pdf/228 прайшло 48 хвілін (23 старонкі, прыблізна 2 хвіліны на старонку). Ці гэта быў толькі перанос ужо апрацаваных раней лакальна на вашым кампутары старонак, і таму да гэтых дзвюх хвілін трэба дадаць нешта яшчэ?
- Для вельмі прыблізнага параўнання: паміж Старонка:Сын_вады_(1928).pdf/95 і Старонка:Сын_вады_(1928).pdf/110 прайшло 75 хвілін (15 старонак, прыблізна 5 хвілін на старонку). Гэта ўсё я рабіў з нуля цалкам у браўзеры на Вікікрыніцах з дапамогай убудаванага дадатку Tesseract OCR і гаджэту Вікікрыніцы:Вікікрынізатар. Кожнае слова і кожны радок я параўноўваў з тым, як яно выглядае на старонцы папяровай кнігі, таму і статус старонак выставіў "жоўты" (гэта не гарантуе адсутнасць памылак, але і статус пакуль не "зялёны"). Аб "чырвоным" / "жоўтым" статусе старонак я калісьці пісаў у гэтай тэме на суполцы. Вядома ж, памеры старонак у "Прынц і жабрак" і "Сын вады" не аднолькавыя, таму гэтыя лічбы трэба яшчэ дадаткова скарэктаваць (не на маю карысць).
- Можа мае сэнс задакументаваць "Лепшыя практыкі для пачаткоўцаў"? Ваш досвед будзе вельмі карысны. --Ssvb (размовы) 14:06, 25 лютага 2025 (+03)
- Магчыма, варта ў назву дадаць «прозы». Можна таксама зрабіць аналагічны інструмент для вершаў, які б, заместа
{{Водступ|2|em}}
у пачатку радкоў рабіў бы<br />
у канцы радкоў. Гэты інструмент можна назваць і «афармляльнікам», зважаючы на тое, што ён уласна афармляе тэкст у нейкай ступені. Gleb Leo (размовы) 12:16, 25 лютага 2025 (+03)- Але, на маю думку, і «Вікікрынізатар» выглядае добра, хоць гэтая назва не дае адказу, што робіць інструмент. Як, у прынцыпе, і «Вікіфікатар» сваёй назвай мала што тлумачыць. Gleb Leo (размовы) 12:19, 25 лютага 2025 (+03)
- @Gleb Leo: Можна зрабіць асобны гаджэт і для вершаў. Я мяркую, што дадаванне
<br />
мае сэнс рабіць не для ўсёй старонкі, а толькі для вылучанага фрагмента тэксту? Ізноў жа, самае цяжкае тут - як гэты гаджэт назваць і як павінна выглядаць яго іконка на панэлі. --Ssvb (размовы) 14:41, 25 лютага 2025 (+03)- Калі тэхнічна магчыма, каб такое рабілася толькі з вылучаным тэкстам, дык выдатна. Як я адзначаў вышэй, можна да ўжо існага падставіць «прозы» (то бок «Вікікрынізатар прозы»), а гэта назваць «Вікікрынізатар паэзіі». Якія тут рабіць іконкі, пакуль не ведаю. Gleb Leo (размовы) 19:22, 25 лютага 2025 (+03)
- Я прапаноў ня маю, бо карыстаюся ABBYY FineReader → LibreOffice + OOoFBTools + LanguageTool + некалькі ўласных макросаў. Што да назвы, дык, скажам, хай будзе «выпраўшчык». Gabix (размовы) 11:44, 25 лютага 2025 (+03)
- І дарэчы, гаджэт прызначаны не для паэзіі, а для прозы. Такім чынам, спецыялізацыя не вельмі шырокая. Але ў сваёй вузкай нішы, ён значна спрашчае і паскарае аблічбоўку новых старонак. --Ssvb (размовы) 01:20, 24 лютага 2025 (+03)
- Непаразуменне якраз звязана з тым, што гэта не замена Вікіфікатара. Усе аптымізацыі ў першую чаргу прызначаны для хуткага і якаснага распазнавання менавіта новых старонак, а не для выпраўлення старых. --Ssvb (размовы) 00:25, 24 лютага 2025 (+03)
- @Taravyvan Adijene: Я гэта збольшага выправіў. І таксама праблему з секцыямі. Але не ведаю, ці можа так стацца, што OCR калісь памылкова распазнае двукоссі як падвоеныя апострафы. Спадзяюся, што не, а там паглядзім. --Ssvb (размовы) 09:24, 25 лютага 2025 (+03)
Падсьветка сынтаксісу
правіць@Taravyvan Adijene, @Gleb Leo: Яшчэ адзін дадатковы напрамак - гэта гаджэт сінтаксічнай падсветкі падазроных фрагментаў тэксту чырвоным колерам (без змены самога тэксту): Удзельнік:Ssvb#Адаптацыя_mw:User:Remember_the_dot/Syntax_highlighter. На гэтай маёй старонцы можна знайсці мінімальна неабходныя змены да аднаго з папулярных гаджэтаў сінтаксічнай падсветкі. Прыклады таго, што ён можа рабіць: І вось аднаго разу Кракатау прачнуўся.
, Усе мы аж закрычалі ад радасьці: скончана! выратаваліся!
, Па пояс у гразі, у цемры, усёроўна нельга было уцячы
. Ён таксама падсвечвае мешаніну кірылічных літар з лацінскімі. --Ssvb (размовы) 15:00, 22 лютага 2025 (+03)
- Удакладню, што сінтаксічная падсветка працуе толькі ў вакне рэдактара тэксту і толькі падчас рэдагавання. Пасля сканчэння рэдагавання, ніякіх каляровых адмецін у тэксце самой старонкі не застаецца. Адзіная мэта - гэта прыцягнуць увагу рэдактара да асобных месцаў у тэксце. А ўжо выпраўляць, ці не - вырашае чалавек. --Ssvb (размовы) 16:22, 22 лютага 2025 (+03)
- Дык падсьветка лацінскіх сымбаляў у мяне працуе даўно ва ўсіх разьдзелах; падключаецца як ва Ўдзельнік:Taravyvan Adijene/common.js. --Taravyvan Adijene (размовы) 16:16, 23 лютага 2025 (+03)
- І хто яшчэ гэтым карыстаецца? Пытанне ж якраз аб тым, як спрасціць і палепшыць умовы працы для найбольш актыўных удзельнікаў Вікікрыніц. Каб яны маглі проста паставіць птушачку ў Адмысловае:Preferences#mw-prefsection-gadgets і ўсё запрацавала. --Ssvb (размовы) 16:45, 23 лютага 2025 (+03)
- Дык падсьветка лацінскіх сымбаляў у мяне працуе даўно ва ўсіх разьдзелах; падключаецца як ва Ўдзельнік:Taravyvan Adijene/common.js. --Taravyvan Adijene (размовы) 16:16, 23 лютага 2025 (+03)
- Вось яшчэ адзін прыклад. У вакне рэдактара з падсветкай выглядае так:
І ты сваім сьцюдзёным станаўкім голасам. сказаў
--Ssvb (размовы) 10:24, 25 лютага 2025 (+03)- Калі можна будзе гэты інструмэнт дадаваць у сьпіс? --Taravyvan Adijene (размовы) 17:03, 25 лютага 2025 (+03)
- @Taravyvan Adijene: Можна дадаваць гэты гаджэт хоць зараз як першы варыянт. Там невялічкая мадыфікацыя даволі вялікага і складанага папулярнага гаджэту падсветкі Gadget-DotsSyntaxHighlighter.js. Правілы падсветкі беларускага тэксту яшчэ можна будзе дадаткова дапрацоўваць.
- Адзіная практычная праблема: стандартны таймаўт (20 мілісекунд) даволі часта прыводзіць да адключэння падсветкі якраз пасля аперацыі "Аблічбаваць тэкст", прычым гэта не звязана з дадатковымі правіламі для беларускага тэксту (хоць гэтыя правілы таксама трохі яго замаруджваюць). Выглядае так, быццам аблічбоўка нейкім чынам дадае даволі значную часовую затрымку менавіта ў той канкрэтны момант, і падсветка адключаецца. Я прапанаваў аўтару зрабіць адключэнне меней агрэсіўным, але ён пакуль што маўчыць. Было б добра павялічыць гэты таймаўт да 50 мілісекунд, а мо нават і да 100 мілісекунд. --Ssvb (размовы) 18:12, 25 лютага 2025 (+03)
- Дарэчы, вы выкарыстоўваеце той жа самы гаджэт сінтаксічнай падсветкі (у мініфікаванай форме). Але ў агульнай прасторы wiki, а не ў прасторы старонак. Патэнцыйна паміж імі можа быць канфлікт, таму можа быць неабходна штосьці там перайменаваць і разнесці іх асобна. --Ssvb (размовы) 18:35, 25 лютага 2025 (+03)
- Толькі што праверыў гэта. Падобна на тое, што дзве копіі працуюць незалежна адна ад адной, кожная ў сваёй прасторы, так што ўсё добра. --Ssvb (размовы) 18:52, 25 лютага 2025 (+03)
- @Taravyvan Adijene: Я думаю, што ўжо можна дадаваць Удзельнік:Ssvb/Gadget-Syntax_highlighter.js у спіс. Вось тут можна пабачыць дададзеныя змены. Гаджэт падсвечвае ў тэксце праблемы з літарай
ў
(у прасторы старонак падчас вычытвання), а таксама іншыя недарэчнасці. --Ssvb (размовы) 06:21, 26 лютага 2025 (+03)- Зроблена. --Taravyvan Adijene (размовы) 16:55, 27 лютага 2025 (+03)
- @Taravyvan Adijene: Я думаю, што ўжо можна дадаваць Удзельнік:Ssvb/Gadget-Syntax_highlighter.js у спіс. Вось тут можна пабачыць дададзеныя змены. Гаджэт падсвечвае ў тэксце праблемы з літарай
- Толькі што праверыў гэта. Падобна на тое, што дзве копіі працуюць незалежна адна ад адной, кожная ў сваёй прасторы, так што ўсё добра. --Ssvb (размовы) 18:52, 25 лютага 2025 (+03)
- Дарэчы, вы выкарыстоўваеце той жа самы гаджэт сінтаксічнай падсветкі (у мініфікаванай форме). Але ў агульнай прасторы wiki, а не ў прасторы старонак. Патэнцыйна паміж імі можа быць канфлікт, таму можа быць неабходна штосьці там перайменаваць і разнесці іх асобна. --Ssvb (размовы) 18:35, 25 лютага 2025 (+03)
- Калі можна будзе гэты інструмэнт дадаваць у сьпіс? --Taravyvan Adijene (размовы) 17:03, 25 лютага 2025 (+03)
Спасылка "Адказаць" нарэшце выпраўлена ў Супольнасці.
правіцьВось тое, што перашкаджала. --Ssvb (размовы) 22:57, 23 лютага 2025 (+03)
Як я працую
правіцьПачынаю гэтую тэму, каб не загрувашчваць іншую.
1. Я спачатку спампоўваю файл PDF і распазнаю яго ў ABBYY FineReader, які лепей працуе зь беларускай мовай у параўнаньні з Tesseract (апошні, напрыклад, часьцей разрывае абзацы). Зараз я хачу паэкспэрымэнтаваць са слоўнікавай падтрымкай (яе ў FR няма, але можна дадаць мову карыстальніка і для яе падтрымку праз слоўнік карыстальніка).
2. Захоўваю ў фармат ODT і далей працую ў LibreOffice.
3. Ужываю OOoFBTools для выпраўленьня памылак распазнаваньня (разьбітыя абзацы, двукосьсі, прабелы вакол працяжнікаў і іншае). Далей гэты дадатак дапамагае і ў іншым (віртуальныя клявіятуры для ўстаўкі пэўных сымбаляў, склейка абзацаў уручную).
4. Далей сёе-тое апрацоўваю пошукам-заменай. Напрыклад, ABBYY FineReader досыць добра распазнае «ялінкі», але з „капцюркамі“ бываюць праблемы, якія OOoFBTools можа і прамінуць.
5. Зноў жа пошукам-заменай дадаю абзацныя водступы.
6. Цяпер праверка правапісу. LanguageTool тут ня самы добры памагаты, бо ведае толькі наркомаўку (і мае хібы). Я карыстаюся ўласнымі слоўнікамі, што дае патрэбныя варыянты: наркомаўку, тарашкевіцу, лацінку. Тая ж лацінка ўвогуле амаль у кожнага аўтара свая. Скажам, хтосьці ўжывае v, хтосьці w (гэты разнабой асабліва характэрны для 1920-1930-х гадоў). У адным тэксьце спрэс замест ŭ ужывалася ū (імаверна праз брак адпаведнага шрыфту ў друкарні). Усё гэта досыць лёгка адрэгуляваць, рэдагуючы слоўнікі.
7. Спачатку праганяю макрос, які выдае ўсе знойдзеныя памылкі правапісу. Потым вынікі апрацоўваю праграмкай на Python, якая ўпарадкуе знойдзеныя словы паводле частаты. Гэта дазваляе выявіць словы, якіх бракуе ў слоўніку, а таксама спэцыфічныя для канкрэтнага твора (скажам, прозьвішчы герояў) і вартыя даданьня ў дадатковы слоўнік карыстальніка, які па завяршэньні працы ачышчаю.
8. LanguageTool таксама карысны, прынамсі для выяўленьня памылак з ужываньнем у/ў (і тут я маю ўласнае правіла для u/ŭ у творах на лацінцы, падтрымкі якой LanguageTool штатна ня мае).
9. Ну а далей ужо старонка за старонкай. Пэўныя элемэнты фарматаваньня дадаю праз уласныя макросы.
Зразумела, гэта значыць, што для апрацоўкі патрабуецца значна больш часу, чым дзьве хвіліны на старонку :-). Gabix (размовы) 16:29, 25 лютага 2025 (+03)
- Вялікі дзякуй за тлумачэнні.
- 1. Што тычыцца Tesseract OCR, to я раней сам параўноўваў яго з Google OCR. Google OCR, як камерцыйны прадукт, сапраўды робіць менш памылак. Але ёсць праблема: ён таксама свавольна падганяе словы, меркавана пад наркамаўскі слоўнік. Вось прыклад: Google OCR змяняе слова "рэвольвэр" на "рэвольвер" на старонцы Старонка:Амок_(1929).pdf/16. І робіць ён гэта ажно ў двух месцах, то бок гэта ніяк не выпадковасць! Такое шкодніцтва якраз цяжка заўважыць чалавеку падчас вычытвання. Tesseract OCR памыляецца часцей, але памыляецца ён "сумленна" і выдае смецце, якое лёгка заўважыць і выправіць. Я не карыстаюся ABBYY FineReader, яле калі ён паводзіць сябе такім жа чынам, як і Google OCR, то я б выбраў замест яго Tesseract OCR.
- 3. Падобна на тое, што OOoFBTools выконвае тую ж функцыю, што і Вікікрыніцы:Вікікрынізатар. Было б цікава іх параўнаць.
- 8. Праблему з у/ў можа вырашыць Вікікрыніцы:Супольнасць#Падсьветка_сынтаксісу
- 9. Старонку за старонкай вы праглядаеце разам з параўнаннем іх са сканам папяровай кнігі, або без яго? Ці дазваляе такі метад заўважыць праблему ў слове "рэвольвер"?
- --Ssvb (размовы) 20:00, 25 лютага 2025 (+03)
- Асобнае пытанне пра статус старонкі. Калі я шукаў цытаты для Вікіслоўніка, то я часцяком знаходзіў "неправераныя" чырвоныя старонкі, марнаваў 5-10 хвілін свайго часу на тое, каб іх прагледзець цалкам, не знаходзіў ніводнай памылкі і мяняў статус на "вычытаная". Потым пазней хтосьці змарнуе 5-10 хвілін на тое, каб гэтую "вычытаную" старонку прагледзець і памяняць яе статус на "правераная". Калі якасць створанай старонкі высокая, то не трэба рабіць яе "чырвонай". Інакш іншыя людзі будуць дарэмна марнаваць час. Дарэчы, можна было пазначыць гэтую вашу праўку як "зялёную" (памылка якімсьці чынам патрапіла туды праз гэтую праўку і яе не было ў маім першапачатковым тэксце). З той прычыны, што вы сёння не пазначылі старонку "зялёнай", камусьці потым прыйдзецца змарнаваць свой час, каб прагледзець яе яшчэ раз і памяняць статус...
- Калі ваш працэс з самага пачатку забяспечвае высокую якасць з усімі слоўнікамі і дадатковымі прыладамі, то не патрэбна гэтая "сціпласць" і пазначэнне старонак чырвоным, як "неправераных". --Ssvb (размовы) 20:06, 25 лютага 2025 (+03)
- > што вы сёння не пазначылі старонку "зялёнай"
- Я толькі выправіў памылку, якая проста кінулася ў вочы, астатняе не вычытваў, таму статус не мяняў. Gabix (размовы) 09:40, 26 лютага 2025 (+03)
- 1. ABBYY FineReader нічога не мяняе, толькі можа пры наяўнасьці слоўніка прапаноўваць выпраўленьні, калі запусьціць праверку. А калі слоўніка няма (як для беларускай), то толькі вылучае няпэўна распазнаныя сымбалі.
- 8. А з u/ŭ? А з u/ū?
- 9. Я параўноўваю са сканам. Але пытаньне «рэвольвэра» і да г. п. вырашаю перш за ўсё выбарам адпаведнага слоўніка і папярэднім аналізам памылак у тэксьце. Gabix (размовы) 09:27, 26 лютага 2025 (+03)
- 1. ABBYY FineReader інтэрактыўна пытаецца ў карыстальніка наконт выбару словаў? Вось тут прыклад "вазваліліся" супраць "вызваліліся". Мне цікава, гэта ABBYY FineReader сам падставіў "ы" згодна свайму слоўніку? Там, мабыць, патрэбны шаблон
{{Абмылка}}
. - 8. Што тычыцца u/ŭ, то там тое ж самае, што і з кірыліцай. Няма ніякай прынцыповай розніцы, толькі трэба акуратна regexp'ы падправіць.
- 9. Я якраз маю сумневы наконт практычнай карысці такой апрацоўкі са слоўнікам. Менавіта што яна аб’ектыўна дае? Усё адно ўвесь тэкст патрэбна потым вычытваць ад пачатку да канца. І розніца, скажам, паміж дзвюма або чатырма памылкамі на старонцы зусім неістотная. Чалавек усё адно патраціць тыя ж самыя прыкладна 5 хвілін на вычытку, толькі рэдагаваць прыйдзецца дадатковыя 10-20 секунд. Ёсць і больш важныя рэчы. Для вычыткі істотным фактарам ёсць разбіўка на радкі, якая супадае з разбіўкай на радкі ў папяровай кнізе. Заўчаснае аб’яднанне радкоў робіць вычытку значна цяжэйшай, прынамсі для мяне. --Ssvb (размовы) 10:53, 26 лютага 2025 (+03)
- 1. Так, калі ёсьць слоўнік. Але «Прынца і жабрака» я распазнаваў яшчэ без падтрымкі, мог сам выправіць памылку чыста аўтаматычна.
- 9. Папярэдняя апрацоўка можа выдаць масавыя памылкі. У тым жа «Прынцы і жабраку» FR часта хібіў з распазнаваньнем літары А/а. Скажам, асобнае «А» разоў 7 было распазнанае як «Рі». Пошук-замена тут хутчэй за вычытку, нават не ў аўтаматычным рэжыме. Gabix (размовы) 12:19, 26 лютага 2025 (+03)
- Але ж "пошук-замена" не адмяняе неабходнасці вычыткі. Гэта дадатковая аперацыя і дадатковы страчаны час. Яшчэ вам спатрэбілася прыблізна 2 хвіліны на старонку, каб перанесці тэкст са свайго кампутара на Вікікрыніцы. Гэта таксама мае кошт. І ёсць рызыка скапіяваць тэкст двойчы.
- Дарэчы, вось прыклад з Tesseract, там у тэксце было нешта сярэдняе паміж
т
іг
. Tesseract вырашыў не рызыкаваць са спробамі здагадацца, а выдаў адразу абедзве літары:угтырканую
. І мне гэта падабаецца, бо лепей мець відавочна некарэктнае слова (якое лёгка выправіць чалавек падчас вычыткі), чым памыліцца і падставіць арфаграфічна правільнае слова з іншым сэнсам (у якім чалавек можа не заўважыць праблемы). Такія паводзіны амаль што ідэальныя падчас вычыткі тэкстаў для Вікікрыніц. На маю думку, якасць Tesseract не з’яўляецца "вузкім месцам" у працэсе вычыткі. - Калі ласка, паспрабуйце выкарыстаць Tesseract + Вікікрынізатар для аблічбоўкі некалькіх старонак і параўнайце эфектыўнасць са сваім цяперашнім працэсам. Яшчэ можаце дадаць радок
importScript('Удзельнік:Ssvb/Gadget-Syntax_highlighter.js');
у свой common.js для сінтаксічнай падсветкі, якая таксама значна дапамагае. Спадзяюся, што ў хуткім часе гэта можна будзе таксама ўключыць праз Адмысловае:Preferences#mw-prefsection-gadgets. --Ssvb (размовы) 05:22, 27 лютага 2025 (+03)- Я не разумею, як той Вікікрынізатар запускаецца, ня бачу ніякай кнопкі.
- Што да Gadget-Syntax_highlighter.js, ня бачу, што ён дае ў параўнаньні з LanguageTool. Gabix (размовы) 12:34, 27 лютага 2025 (+03)
- Павінна з’явіцца вось такая іконка на панэлі інструментаў: . Я таксама дадаў скрыншоты у Вікікрыніцы:Вікікрынізатар#Як_гэта_выглядае? Можа LanguageTool і робіць тое ж самае з y/ў, але мы маем магчымасць дадаць і іншыя адмысловыя правілы падсветкі. Усё гэта можа працаваць "з каробкі" ў Вікікрыніцах у браўзеры. --Ssvb (размовы) 12:52, 27 лютага 2025 (+03)
- Дадам, што менавіта для мяне самае галоўнае ва ўсім працэсе - гэта разбіўка на радкі, якая супадае з папяровай старонкай. Вельмі лёгка вычытваецца тэкст са скрыншота. І ў параўнанні з ім, вычытваць цяперашнюю Старонка:Амок_(1929).pdf/26 ужо значна цяжэй, бо там разрывы радкоў ужо выдалены. --Ssvb (размовы) 13:02, 27 лютага 2025 (+03)
- @Gabix: Пытанне пра Старонка:У_палескай_глушы_(1928).pdf/25 у кантэксце майго папярэдняга каментарыя пра разрывы радкоў. Я бачу, што вы спачатку дадалі тое, што выглядае як вынік аўтаматычнай апрацоўкі ("вд яго", "мёць", прычым такія памылкі робіць якраз Tesseract), а потым яго вычыталі за прыблізна 6 хвілін. Але ж вычытывалі вы тэкст з ужо выдаленымі разрывамі радкоў. Няўжо вам так болей зручна? Я не навязваю свой погляд, проста хачу зразумець прычыну. І чаму пасля вычыткі старонкі не памецілі яе жоўтым колерам як "вычытаную"? Гэта ж вынік 6 хвілін працы, якія прынамсі на адзін крок палепшылі якасць старонкі. --Ssvb (размовы) 11:19, 2 сакавіка 2025 (+03)
- Мне сапраўды зручней чытаць суцэльныя сказы/абзацы, а не разьбітыя на радкі. Дакладна тая старонка — спроба працаваць паводле Вашай парады (Tesseract → Вікікрынізатар). Вынік для мяне выглядаў ня надта добрым, у першаю чаргу праз асаблівасьці вынікаў праспазнаваньня Tesseract. Таму я і не пазначыў старонку як вычытаную. Gabix (размовы) 18:23, 2 сакавіка 2025 (+03)
- Чытаць адзін суцэльны абзац сапраўды зручней нават для мяне. Але калі супастаўляць кожны радок акна злева з кожным радком акна справа, то мне прасцей, калі гэтыя радкі пачынаюцца/заканчваюцца аднолькава. Інакш воку цяжка за штосьці зачапіцца, увесь час пераводзячы погляд з аднаго вакна на другое. Усе людзі розныя і маюць розныя індывідуальныя асаблівасці. Што пасуе аднаму, можа не пасаваць камусьці іншаму. Дзякую за цікавую дыскусію. --Ssvb (размовы) 10:49, 3 сакавіка 2025 (+03)
- Мне сапраўды зручней чытаць суцэльныя сказы/абзацы, а не разьбітыя на радкі. Дакладна тая старонка — спроба працаваць паводле Вашай парады (Tesseract → Вікікрынізатар). Вынік для мяне выглядаў ня надта добрым, у першаю чаргу праз асаблівасьці вынікаў праспазнаваньня Tesseract. Таму я і не пазначыў старонку як вычытаную. Gabix (размовы) 18:23, 2 сакавіка 2025 (+03)
- @Gabix: Пытанне пра Старонка:У_палескай_глушы_(1928).pdf/25 у кантэксце майго папярэдняга каментарыя пра разрывы радкоў. Я бачу, што вы спачатку дадалі тое, што выглядае як вынік аўтаматычнай апрацоўкі ("вд яго", "мёць", прычым такія памылкі робіць якраз Tesseract), а потым яго вычыталі за прыблізна 6 хвілін. Але ж вычытывалі вы тэкст з ужо выдаленымі разрывамі радкоў. Няўжо вам так болей зручна? Я не навязваю свой погляд, проста хачу зразумець прычыну. І чаму пасля вычыткі старонкі не памецілі яе жоўтым колерам як "вычытаную"? Гэта ж вынік 6 хвілін працы, якія прынамсі на адзін крок палепшылі якасць старонкі. --Ssvb (размовы) 11:19, 2 сакавіка 2025 (+03)
- Дарэчы, што тычыцца іншых правілаў. Можна праз той жа самы гаджэт сінтаксічнай падсветкі нават асобна дадаць правілы падсветкі для не/ня, з/зь, без/безь/бяз/бязь у гэтай секцыі каментарыяў, калі выбрана тарашкевіца ў якасці мовы інтэрфейсу. Але не ўжываць гэтыя дадатковыя правілы для прасторы старонак. Можа гэта зацікавіць @Taravyvan Adijene? --Ssvb (размовы) 13:21, 27 лютага 2025 (+03)
- Ужо ня трэба падключаць гэтыя скрыпты ў свой файл common.js; гэтыя інструмэнты можна проста ўключыць у наладах. --Taravyvan Adijene (размовы) 16:55, 27 лютага 2025 (+03)
- Ага, дзякуй за паведамленьне! Gabix (размовы) 10:31, 3 сакавіка 2025 (+03)
- Дарэчы, я дадаў падтрымку лацінкі ў сваю копію гаджэта сінтаксічнай падсветкі.
- І зараз працую над варыянтам для дэталёвай праверкі правапісу паводле БКП-2005: w:be-tarask:Удзельнік:Ssvb/Gadget-SyntaxHighlighterBKP2005. Але гэта ўжо больш пасуе Вікіпедыі, а не Вікікрыніцам. --Ssvb (размовы) 10:59, 3 сакавіка 2025 (+03)
- Зроблена. --Ssvb (размовы) 04:50, 4 сакавіка 2025 (+03)
- Ага, дзякуй за паведамленьне! Gabix (размовы) 10:31, 3 сакавіка 2025 (+03)
- Павінна з’явіцца вось такая іконка на панэлі інструментаў: . Я таксама дадаў скрыншоты у Вікікрыніцы:Вікікрынізатар#Як_гэта_выглядае? Можа LanguageTool і робіць тое ж самае з y/ў, але мы маем магчымасць дадаць і іншыя адмысловыя правілы падсветкі. Усё гэта можа працаваць "з каробкі" ў Вікікрыніцах у браўзеры. --Ssvb (размовы) 12:52, 27 лютага 2025 (+03)
- 1. ABBYY FineReader інтэрактыўна пытаецца ў карыстальніка наконт выбару словаў? Вось тут прыклад "вазваліліся" супраць "вызваліліся". Мне цікава, гэта ABBYY FineReader сам падставіў "ы" згодна свайму слоўніку? Там, мабыць, патрэбны шаблон
Universal Code of Conduct annual review: proposed changes are available for comment
правіцьMy apologies for writing in English. Калі ласка, дапамажыце перакласці на Вашу мову.
I am writing to you to let you know that proposed changes to the Universal Code of Conduct (UCoC) Enforcement Guidelines and Universal Code of Conduct Coordinating Committee (U4C) Charter are open for review. You can provide feedback on suggested changes through the end of day on Tuesday, 18 March 2025. This is the second step in the annual review process, the final step will be community voting on the proposed changes. Read more information and find relevant links about the process on the UCoC annual review page on Meta.
The Universal Code of Conduct Coordinating Committee (U4C) is a global group dedicated to providing an equitable and consistent implementation of the UCoC. This annual review was planned and implemented by the U4C. For more information and the responsibilities of the U4C, you may review the U4C Charter.
Please share this information with other members in your community wherever else might be appropriate.
-- In cooperation with the U4C, Keegan (WMF) 21:51, 7 сакавіка 2025 (+03)
Breaking changes in the latest version
правіцьJust wanted to give y'all a heads up to that to fix T383924 (which is causing production errors) we will ship potentially breaking fixes to one of your Lua templates. Sohom Datta (размовы) 21:12, 17 сакавіка 2025 (+03)
- That surprisingly did not break anything (and now) Старонка:Вялікія_чаканні_(1940).pdf/90 can be properly deleted. Sohom Datta (размовы) 23:45, 17 сакавіка 2025 (+03)
Статус старонак ("Не правераная" / "Вычытаная" / "Правераная")
правіцьБыло б добра мець агульнае паразуменьне наконт статусу старонак. Мяне засмучае, калі некаторыя людзі старанна ствараюць старонкі вельмі высокай якасьці без аніводнай памылкі, але чамусьці пазначаюць іх першапачатковы статус "чырвоным". У той жа час мяне таксама засмучае, калі няякасную старонку робяць "жоўтай" або "зялёнай" бяз добрай на тое прычыны.
Асабіста маё разуменьне статусу старонкі:
- "Чырвоная" - гэта OCR зь мінімальным рэдагаваньнем таго, што адразу кідаецца ў вока. Можа мець шматлікія памылкі. Амаль на кожнай старонцы ёсьць нейкія праблемы.
- "Жоўтая" - вычытаная ад пачатку да канца прынамсі адзін раз адным чалавекам. У большасьці выпадкаў там няма аніводнай памылкі, але на некаторых рэдкіх старонках адна-дзьве памылкі ўсё ж такі могуць застацца незаўважанымі.
- "Зялёная" - вычытаная ад пачатку да канца прынамсі два разы двума рознымі людзьмі. У пераважнай большасьці выпадкаў там няма аніводнай памылкі, але ўсё ж дзесьці на адной-дзьвюх старонках ва ўсёй кнізе можа выпадкова застацца якаясь памылка.
Таксама акрамя дакладнасьці перадачы самога тэксту, ёсьць яшчэ характарыстыкі тэхнічнага пляну: водступы, шаблёны, выявы і інш. Старонка ня можа быць "зялёнай", пакуль усё гэта ня выпраўлена. --Ssvb (размовы) 07:23, 1 красавіка 2025 (+03)
- Напрыклад, у Індэкс:Сын_вады_(1928).pdf я адразу пазначаў сьвежа-адсканаваныя старонкі як "вычытаныя", бо я вычытваў тэкст ад пачатку да канца. З майго пункту гледжаньня, "жоўты" статус азначае, што на сотню старонак кнігі можна чакаць дзесьці 10-20 памылак і гэта цалкам дапушчальна. Бо на выпадкова выбранай старонцы зь вялікай верагоднасьцю памылак няма.
- Калі хтосьці іншы зараз дадаткова праверыць тэкст "Сына вады" і пазначыць яго "зялёным", то ва ўсёй кнізе можа застануцца 1-2 памылкі. І гэта таксама дапушчальна, бо немагчыма гарантаваць іх адсутнасьць. Гэтыя астатнія памылкі ўжо зь цягам часу потым знойдуць і выправяць чытачы. --Ssvb (размовы) 07:54, 1 красавіка 2025 (+03)
- Адкажу тут, хоць пытаньне тычылася маёй „вычыткі“ старонкі Бѣлорусскіе народные разсказы (1908).pdf/48.
- Гэта старая гісторыя, якая сягае ў тыя даўнія часы, калі ў праекце былі іншыя адміністратары, і яны навучылі мяне, што „чырвоная“ старонка — гэта такі рэдкі выпадак, які толькі запавольвае прагрэс старонкі, і ім можна карыстацца хіба тады, калі старонка, прыкладам, распазнаная не да канца. З тае пары, сапраўды, шмат вады сплыло, і патрабаваньні да статусаў хіба падвысіліся. Магчыма, цяпер майму разуменьню „чырвонай“ больш адпавядае статус „праблематычная“.
- Вяртаючыся да Старонка:Бѣлорусскіе народные разсказы (1908).pdf/48, дык тыя памылкі я не заўважыў і памяняў статус на „жоўты“. Але ж пасьля гэтага прынамсі яшчэ адзін чалавек можа вычытаць старонку і ў выніку іх выправіць перад падвышэньнем статусу. Надалей буду больш уважліва ставіцца да вычыткі. Taravyvan Adijene (размовы) 10:39, 1 красавіка 2025 (+03)
- Праблема статусаў, што гэта залежыць збольшага ад уважлівасці карыстальніка і ягонай пэўнасці ў зробленай працы. Напрыклад, я часта пакідаю памылкі пасля сябе, хаця стараюся ўважліва праглядаць тэкст. Таму я на ўсялякі выпадак заўсёды пакідаю чырвоны статус, пагатоў ён яшчэ і аўтаматычна выстаўляецца. Gleb Leo (размовы) 09:00, 4 красавіка 2025 (+03)
- Памылкі ёсьць усюды, нават на "зялёных" старонках. Гарантаваць іх абсалютную адсутнасьць немагчыма нідзе, ніводная самая дасканалая арганізацыя працэсу ня здольна гэта забясьпечыць. Пытаньне толькі тычыцца прыблізна чаканай колькасьці памылак. І вось тут трэба знайсьці паразуменьне. Калі памылкі застаюцца прыкладна на кожнай трэцяй старонцы, але пры гэтым дзьве з трох старонак праблем ня маюць, то, на маю думку, такая якасьць ужо адпавядае "жоўтаму" статусу. Потым перад павышэньнем статусу да "зялёнага", старонку вычытае яшчэ адзін чалавек, і колькасьць памылак значна зьменшыцца. Ізноў жа, "зялёны" статус не гарантуе адсутнасьці памылак, таму баяцца выстаўляць яго таксама ня варта. На "зялёных" старонках з памылкамі, гэтыя астатнія памылкі знойдуць і выправяць уважлівыя чытачы. --Ssvb (размовы) 11:32, 4 красавіка 2025 (+03)
Вось такія старонкі, дзе няма выявы — што зь імі робім? Вычытваем? Альбо нельга іх паляпшаць, пакуль ня будзе выявы? --Taravyvan Adijene (размовы) 13:47, 4 красавіка 2025 (+03)
- Яшчэ прыклад. Праверыў старонку Старонка:Апошні з магікан.pdf/7. Выяву трэба дадаваць? Taravyvan Adijene (размовы) 17:18, 8 красавіка 2025 (+03)
Final proposed modifications to the Universal Code of Conduct Enforcement Guidelines and U4C Charter now posted
правіцьThe proposed modifications to the Universal Code of Conduct Enforcement Guidelines and the U4C Charter are now on Meta-wiki for community notice in advance of the voting period. This final draft was developed from the previous two rounds of community review. Community members will be able to vote on these modifications starting on 17 April 2025. The vote will close on 1 May 2025, and results will be announced no later than 12 May 2025. The U4C election period, starting with a call for candidates, will open immediately following the announcement of the review results. More information will be posted on the wiki page for the election soon.
Please be advised that this process will require more messages to be sent here over the next two months.
The Universal Code of Conduct Coordinating Committee (U4C) is a global group dedicated to providing an equitable and consistent implementation of the UCoC. This annual review was planned and implemented by the U4C. For more information and the responsibilities of the U4C, you may review the U4C Charter.
Please share this message with members of your community so they can participate as well.
-- In cooperation with the U4C, Keegan (WMF) (talk) 05:05, 4 красавіка 2025 (+03)
Нумарацыя і назвы твораў
правіцьУ некаторых часопісах і зборніках («Полымя» «Запісы Беларускага Навуковага Таварыства») творы нумаруюцца. Такім чынам, тэарэтычна можна падаваць у назве «артыкула» не загаловак твора, а парадкавы нумар. Як мне падаецца, гэтую рэч варта ўнармаваць, ці называць старонкі паводле назваў твораў або нумароў, каб не было непатрэбнай варыятыўнасці.
Вартасць называння паводле нумароў перадусім у тым, што загаловак не выглядае грувастка, але ў прасторы катэгорыяў твор будзе выглядаць безаблічна і незразумела (параўнайма «Запісы Беларускага Навуковага Таварыства (1938)/1» і «Запісы Беларускага Навуковага Таварыства (1938)/Падзел гісторыі Беларусі на пэрыёды»). У сваю чаргу, калі кіравацца назвамі творамі, можа адбыцца нагрувашчванне. Назвы старонак да таго ж маюць абмежаванне ў сімвалах, то бок, калі загаловак твора вельмі доўгі, яго хоцькі-няхоцькі трэба будзе скарачаць, адкідаючы сэнсава нязначныя элементы (напрыклад, не «Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», а «Шляхціч Завальня»).
Я асабіста схільны больш да называння падстаронак згодна з загалоўкамі твораў. А што думае супольнасць? Gleb Leo (размовы) 00:24, 10 красавіка 2025 (+03)
Vote now on the revised UCoC Enforcement Guidelines and U4C Charter
правіцьThe voting period for the revisions to the Universal Code of Conduct Enforcement Guidelines ("UCoC EG") and the UCoC's Coordinating Committee Charter is open now through the end of 1 May (UTC) (find in your time zone). Read the information on how to participate and read over the proposal before voting on the UCoC page on Meta-wiki.
The Universal Code of Conduct Coordinating Committee (U4C) is a global group dedicated to providing an equitable and consistent implementation of the UCoC. This annual review of the EG and Charter was planned and implemented by the U4C. Further information will be provided in the coming months about the review of the UCoC itself. For more information and the responsibilities of the U4C, you may review the U4C Charter.
Please share this message with members of your community so they can participate as well.
In cooperation with the U4C -- Keegan (WMF) (talk) 03:35, 17 красавіка 2025 (+03)
Vote on proposed modifications to the UCoC Enforcement Guidelines and U4C Charter
правіцьThe voting period for the revisions to the Universal Code of Conduct Enforcement Guidelines and U4C Charter closes on 1 May 2025 at 23:59 UTC (find in your time zone). Read the information on how to participate and read over the proposal before voting on the UCoC page on Meta-wiki.
The Universal Code of Conduct Coordinating Committee (U4C) is a global group dedicated to providing an equitable and consistent implementation of the UCoC. This annual review was planned and implemented by the U4C. For more information and the responsibilities of the U4C, you may review the U4C Charter.
Please share this message with members of your community in your language, as appropriate, so they can participate as well.
In cooperation with the U4C --
Аб'яўлены конкурс кандыдатаў у Каардынацыйны камітэт па Універсальным кодэксе паводзін (ККУКП)
правіцьВынікі галасавання па кіраўніцтве па выкананні універсальнага кодэкса паводзін і Статуту Каардынацыйнага камітэта па Універсальным Кодэксе паводзін (ККУКП) даступна на Meta-wiki.
Цяпер вы можаце падаць заяўку на працу ў ККУКП да 29 мая 2025 года ў 12:00 па Грынвічы. Інфармацыя аб прымальнасці, працэсе і тэрмінах знаходзіцца на Мета-вікі. Галасаванне па кандыдатурах пачнецца 1 чэрвеня 2025 года і працягнецца два тыдні, завяршыўшыся 15 чэрвеня 2025 года ў 12:00 па Грынвічы.
Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні, вы можаце задаць іх на старонка абмеркавання выбараў. -- у супрацоўніцтве з ККУКП,
RfC ongoing regarding Abstract Wikipedia (and your project)
правіць(Apologies for posting in English, if this is not your first language)
Hello all! We opened a discussion on Meta about a very delicate issue for the development of Abstract Wikipedia: where to store the abstract content that will be developed through functions from Wikifunctions and data from Wikidata. Since some of the hypothesis involve your project, we wanted to hear your thoughts too.
We want to make the decision process clear: we do not yet know which option we want to use, which is why we are consulting here. We will take the arguments from the Wikimedia communities into account, and we want to consult with the different communities and hear arguments that will help us with the decision. The decision will be made and communicated after the consultation period by the Foundation.
You can read the various hypothesis and have your say at Abstract Wikipedia/Location of Abstract Content. Thank you in advance! -- Sannita (WMF) (размовы) 18:27, 22 мая 2025 (+03)
Wikimedia Foundation Board of Trustees 2025 Selection & Call for Questions
правіцьDear all,
This year, the term of 2 (two) Community- and Affiliate-selected Trustees on the Wikimedia Foundation Board of Trustees will come to an end [1]. The Board invites the whole movement to participate in this year’s selection process and vote to fill those seats.
The Elections Committee will oversee this process with support from Foundation staff [2]. The Governance Committee, composed of trustees who are not candidates in the 2025 community-and-affiliate-selected trustee selection process (Raju Narisetti, Shani Evenstein Sigalov, Lorenzo Losa, Kathy Collins, Victoria Doronina and Esra’a Al Shafei) [3], is tasked with providing Board oversight for the 2025 trustee selection process and for keeping the Board informed. More details on the roles of the Elections Committee, Board, and staff are here [4].
Here are the key planned dates:
- May 22 – June 5: Announcement (this communication) and call for questions period [6]
- June 17 – July 1, 2025: Call for candidates
- July 2025: If needed, affiliates vote to shortlist candidates if more than 10 apply [5]
- August 2025: Campaign period
- August – September 2025: Two-week community voting period
- October – November 2025: Background check of selected candidates
- Board’s Meeting in December 2025: New trustees seated
Learn more about the 2025 selection process - including the detailed timeline, the candidacy process, the campaign rules, and the voter eligibility criteria - on this Meta-wiki page [link].
Call for Questions
In each selection process, the community has the opportunity to submit questions for the Board of Trustees candidates to answer. The Election Committee selects questions from the list developed by the community for the candidates to answer. Candidates must answer all the required questions in the application in order to be eligible; otherwise their application will be disqualified. This year, the Election Committee will select 5 questions for the candidates to answer. The selected questions may be a combination of what’s been submitted from the community, if they’re alike or related. [link]
Election Volunteers
Another way to be involved with the 2025 selection process is to be an Election Volunteer. Election Volunteers are a bridge between the Elections Committee and their respective community. They help ensure their community is represented and mobilize them to vote. Learn more about the program and how to join on this Meta-wiki page [link].
Thank you!
[1] https://meta.wikimedia.org/wiki/Wikimedia_Foundation_elections/2022/Results
[2] https://foundation.wikimedia.org/wiki/Committee:Elections_Committee_Charter
[3] https://foundation.wikimedia.org/wiki/Resolution:Committee_Membership,_December_2024
[4] https://meta.wikimedia.org/wiki/Wikimedia_Foundation_elections_committee/Roles
[5] https://meta.wikimedia.org/wiki/Wikimedia_Foundation_elections/2025/FAQ
[6] https://meta.wikimedia.org/wiki/Wikimedia_Foundation_elections/2025/Questions_for_candidates
Best regards,
Victoria Doronina
Board Liaison to the Elections Committee
Governance Committee
MediaWiki message delivery (размовы) 06:08, 28 мая 2025 (+03)