Вікікрыніцы:Пераклады

Гэтая старонка тлумачыць Правілы і парады Вікікрыніцаў. Яно агульнапрынятае сярод удзельнікаў і прызнаецца за норму, якой мусяць прытрымлівацца ўсе карыстальнікі. Перад зьмяненьнем правілаў любыя зьмены, акрамя невялічкіх правак, варта абмяркоўваць на старонцы размоваў.

Пераклады агулам

правіць

Беларускамоўныя пераклады агулам ў беларускім раздзеле Вікікрыніц дазваляюцца. Раней апублікаваныя пераклады, якія адпавядаюць патрабаванням старонак Вікікрыніцы:Пра Вікікрыніцы і Вікікрыніцы:Аўтарскае права, могуць быць змешчаныя таксама, як і любыя іншыя апублікаваныя творы

Пераклады карыстальнікаў Вікікрыніцаз можна падзяліць на дзве катэгорыі:

  1. Поўны беларускамоўны пераклад твора, што быў раней апублікаваны на іншай мове. Такі пераклад дазваляецца, паводле ніжэйпададзеных крытэраў.
  2. Пераклад асобнага слова або фразы ў творы, які практычна ўвесь напісаны па-беларуску, разглядаецца як анатацыя і афармляецца як зноска з пазнакай, што зробленая Вікікрыніцамі.

Апублікаваныя пераклады

правіць

Беларускія Вікікрыніцы змяшчаюць раней апублікаваныя тэксты па-беларуску, што ўключае таксама апублікаваныя пераклады тэкстаў па-беларуску.

Пры патрэбе, калі ёсць некалькі перакладаў аднаго тэксту, ствараецца старонка іх.

Пераклады Вікікрыніц

правіць

Пераклады, якія з’яўляюцца вынікам працы ўдзельнікаў Вікікрыніц, павінныя адпаведна пазначацца, каб іх можна было лёгка адрозніць ад раней апублікаваных.

Твор на арыгінальнай мове павінны быць разам са сканавай копіяй прадстаўлены ў адпаведным моўным раздзеле, дзе гэтая версія на арыгінальнай мове павінная быць закончаная хаця б настолькі, наколькі пераклад па-беларуску. Спасылкі-інтэрвікі да твора на арыгінальнай мове павінна быць у беларускім перакладзе. Тым не менш, таксама дазваляецца проста спасылка на электронную копію арыгіналу, калі гэта не аб’ёмны твор, напрыклад, газетны артыкул і г. д.

Таксама, як і ў выпадку з Вікіпедыяй, няма ніякіх патрабаванняў у доказе сваёй кампетэнцыі ў прадмеце або мове, каб узяць удзел у перакладзе.

Заўважма: творы, якія незакочаныя і не дапрацоўваюцца доўгі час, могуць быць вылучаныя на выдаленне.

Некалькі перакладаў Вікікрыніц

правіць

Павінны быць толькі адзін пераклад па-беларуску для канкрэтнага твора на арыгінальнай мове. Усе пераклады Вікікрыніц змяшчаюцца на тых жа ўмовах выкарыстання, што і любы іншы ўнёсак у праектах Вікімедыя, таму мяркуецца, што яны будуць развівацца на аснове кансенсусу ўдзельнікаў, з чым будзе ўзрастаць узровень верагоднасці, нейтральнасці і надзейнасці.